Реферат: Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі
У адрозненне ад Сынковіцкай і
Мураванкаўскай цэркваў, Супрасльскі храм меў пятую вежу, якая была размешчана ў
цэнтры асноўнага аб'ёму і дамінавала над астатнімі чатырма. У інтэр'еры помніка
значную ролю адыгрываюць фрэскі, выкананыя
ў сярэдзіне XVI ст. групай жывапісцаў, пад кіраўніцтвам сербскага майстра
Нектарыя. У XVI ст. царква ўваходзіла ў комп-лекс манастыра, дзе складаліся
летапісы, свецкія і рэлігійныя творы, у тым ліку Супрасльскі зборнік 1519 г., які змяшчаў самы поўны спіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. У 1944 г. царква была разбурана і захавалася часткова. Зараз яна аднаўляецца.
Барысаглебская царква ў Новагародку
была пабудавана ў 1519 г. на сродкі гетмана Вялікага княства Літоўскага
Канстанціна Астрожскага. Для будаўніцтва выкарыстана цэгла, а таксама падмурак
храма XII ст. з валуноў і блокаў вапняку. У XVII ст. да заходняй часткі царквы
была зроблена прыбудова дзвюх вежаў з байніцамі, што сведчыць аб прыстасаванні яе да абароны.
Маляўнічы выгляд царкве надавала падлога з квадратных, шасцігранных,
ромбападобных зялёных паліваных плітак, а таксама дах з зялёнай і карычневай
паліванай дахоўкі. Царква ўяўляла сабой трохнефавую двухвежавую пабудову, план
асноўнага аб'ёму якой меў прамавугольную форму. 3 усходу яна заканчвалася
шматграннай апсідай, з захаду да царквы прымыкаў прытвор. У яе архітэктуры
выразна вылучаліся гатычныя рысы -зорчатыя скляпенні, падпружныя аркі і вокны
спічастай формы, контрфорсы.
Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі
была пабудавана ў сярэдзіне XVI ст. па загаду віленскага ваяводы Івана
Глебавіча. Гэта аднанефавая прамавугольная ў плане безапсідная пабудова. Да
галоўнага фасада прымыкае пяціярусная вежа. Унутры і звонку сцены царквы
ўпрыгожаны пілястрамі. Вуглы храма дэкарыраваны рустам, а сцены завяршаюцца
атыкам, што надае параўнальна невялікіх па-мераў пабудове манументальны выгляд.
У XV — першай палове XVI ст. былі
ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога
Духа ў Грод-не, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі р-н), касцёл Святога
Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі р-н).
У выяўленчым мастацтве Беларусі
другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная
мініяцюра,
гравюра, арнамент, драўляная
разьбяная скульптура. Творы
манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых
крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія
мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавеш-чанскай царквы Супрасльскага
манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах.
Сярод іншых відаў жывапісу найболып
актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і
цікавасцю да чалавечых пачуц-цяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках
тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў:
разьбы і лепкі, накладных элемен-таў
і разьбяных ліштваў, што на-давала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы
захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі
з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV - пачатак XV
ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці
боская Смаленская" (мяжа XV - XVI стст.) і інш.
3 пачатку XVI ст. пад уплывам
рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца
індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага
характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў"
(каля 1514) з в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне.
3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння
звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Сярод
манументальных роспісаў захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры
(Польшча). У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV
ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манумен-тальнага жывапісу і
паступова набывае самастойнае значэнне. Шы-рокае распаўсюджанне партрэта
прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы
заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся вядомыя майстры, якія пісалі
партрэты членаў сям'і вялікага князя, духоўных і свецкіх феадалаў. Свае зборы
карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта, багатыя мяшчане. У маёнтках
амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі шырока прадстаўлены т. зв. галерэі
продкаў. Пераважна ў гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў
і іншых магнатаў.
На Беларусі развіваўся і такі від
жывапісу, як кніжная мініяцюра — малюнак на ста-ронках рукапісаў невялікага
па-меру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI
стст. Адным з буй-нейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе
існавалі майстэрня для аздаб-лення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка.
Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае евангелле,
ство-ранае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца
рэалістычнымі рысамі.
Мініяцюра была папярэдніцай графікі,
якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі
гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх
аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае
значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны - адзін з самых ранніх партрэтаў
друка-роў наогул.
Побач з іншымі відамі выяўленчага
мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі
цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага пе-рыяду
вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характа-рызавалася цеснай
узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скуль-птурныя творы звычайна ўваходзілі
ў склад створкавых алтароў — своеасаблівых скульптурна-жывалісных комплексаў.
Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св.
Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў
скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета
Венгерская".
У рамках дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся
размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі.
Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі
металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытворчасць:
вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі
шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі так-сама стваралі розныя рэчы з
каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў.
Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў
пачат-ку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у
манументальных збудаваннях. На мяжы XV - XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо
ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў
інтэр'еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага
Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі
авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася
сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная"
кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя
паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і
пліткі для падлогі.
Такім чынам, другая палова XIII -
першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры,
перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу
рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у
духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі
народамі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1.
150
пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка -
Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2.
Арлоў У.,
Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша
будучыня", 1999;
3.
Запавет
Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству
Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4.
Гісторыя
Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. -
Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5.
Ігнатоўскі
У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
6.
Иллюстрированная
хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
7.
История
Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец -
Минск: "Амалфея", 2000;
8.
Каліноўскі
К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск:
"Беларускі кнігазбор", 1999;
9.
Краіна
Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin:
"Neografia", 2003;
10.
Нарысы
гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і
інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
11.
Таляронак
С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны
часопіс №3, 1997;
12.
Энцыклапедыя
гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001;
|