Реферат: Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі
Да тыпу кастэляў належаў Лідскі
замак, пабудаваны ў 30-я гады XIV ст. Ён быў узведзены на штучным насыпе ў балоцістай
сутоцы рэк Лідзеі і Каменкі. Побач з мурамі праходзіў глыбокі роў, які злучаў
абедзве ракі і абараняў замак з боку горада. Асноўнае абарончае значэнне мелі
сцены, пабудаваныя з палявога ка-меня. Верхняя частка сцен з баявой галерэяй і
байніцамі была ўзведзена з цэглы. Спачатку
замак меў адну паўночна-заходнюю вежу, якая была пабудавана адначасова са
сценамі.
У канцы XIV - пачатку XV ст. крыжакі
ўжо мелі агнястрэльную зброю, таму замкі пачалі прыстасоўваць да новых умоў. Па
загаду Вітаўта Лідскі замак быў перабудаваны і ператвораны ў адзін з
най-мацнейшых ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Былі пабудаваны яшчэ адна вежа
і новы вялікі ўваход, Вежы не выступалі за перыметр сцен. Па перыметры замкавых
муроў размяшчаліся аднапавярховыя драўляныя будынкі жылога і гаспадарчага
прызначэння. Магчыма, на тэрыторыі замка знаходзілася праваслаўная царква.
Замак-кастэль існаваў таксама і ў
Крэве. Шматлікія ўзгоркі і лагчыны ў наваколлі Крэва паспрыялі ўзвядзенню тут
мураванага замка ў канцы XIII - пачатку XIV ст. У плане Крэўскі замак меў
выгляд прамавугольніка з дзвюма брамамі. Ад Лідскага замка ён адрозніваўся тым,
што яго галоўная т. зв. Княжацкая вежа выходзіла за перыметр замкавых муроў.
Вежа мела не менш як тры паверхі і была прыстасавана пад жыллё. На другім яе
паверсе знаходзіліся княжацкія пакоі.
Крэўскі замак — сведка шматлікіх
гістарычных падзей. Збудаваны ў часы Гедыміна, пазней ён стаў рэзідэнцыяй
Альгерда. Тут быў забіты Кейстут, знаходзіўся ў палоне Вітаўт, а ў 1385 г. адбылося заключэнне уніі паміж Полыпчай і ВКЛ. Замак быў моцна пашкоджаны ў час
руска-польскай вайны сярэдзіны XVII ст. і страціў свае абарончыя функцыі.
Канчаткова муры помніка былі разбураны ў ходзе першай сусветнай вайны.
Крэўскі замак займае асаблівае месца
ў шэрагу помнікаў бела-рускага дойлідства. Ён спалучыў рысы абарончага
збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі. Умелае выкарыстанне асаблівасцей
мясцовага рэльефу, дасягненняў архітэктурнай думкі Еўропы прывя-ло да стварэння
арыгінальнага і магутнага замкавага комплексу.
Акрамя будаўніцтва кастэляў у XIV —
XV стст. перабудоўваліся і старыя драўляныя нагорныя дзядзінцы. Новагародскі
замак існаваў у Х - XVII стст. Ён пэўны час з'яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх
князёў літоўскіх. Размяшчаўся замак на ўзгорку т.зв. Замкавай гары, акру-жанай
глыбокім ровам і земляным валам, дзе спачатку стаялі драўляныя сцены. Драўляныя
пабудовы шмат разоў гарэлі, а потым узнаўляліся. У другой палове XIII ст. была
пабудавана абарончая вежа з каменя, якая нагадвала Камянецкую вежу. Пасля
аднаго з крыжацкіх нападаў у канцы XIV ст. вежа была адбудавана амаль поўнасцю,
але ўжо не з каменя, а з цэглы. Яе назвалі Шчытоўкай. У канцы XIV ст. былі
пабудаваны яшчэ 3 мураваныя вежы, злучаныя мураванымі сценамі. Паколькі вады ў
замку не было і толькі на ўсходнім схіле Замкавай гары білі моцныя крыніцы, над
адной з іх была ўзве-дзена Калодзежная вежа. 3 поўначы на самым стромкім схіле
Замка-вай гары доўгі час захоўваліся драўляныя сцены, што тлумачыцца выгадным
размяшчэннем гэтай часткі замкавых умацаванняў.
Наступны этап перабудовы замка
адбыўся ў канцы XV— пачатку XVI ст. у сувязі з нападамі крымскіх татар. Была
збудавана Дазорная вежа. Паміж ёй і Шчытоўкай узвялі сцены, такім чынам кольца
замкавых збудаванняў было замкнёна.
У XVI ст. Новагародскі замак
з'яўляўся адной з самых магутных пабудоў, якая вытрымала шмат варожых нападаў.
Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі сцен і вежаў.
У першай палове XVI ст. зноў
назіраецца росквіт замкавай архітэктуры, што ў значнай ступені было звязана з
набегамі татар, войнамі з суседнімі дзяржавамі, магнацкімі спрэчкамі,
сялянскімі паўстаннямі.
У пачатку XVI ст. з'явіўся Мірскі
замак, жамчужына беларускага мураванага дойлідства, пабудаваны магнацкім родам
Ільінічаў па тыпу замкаў-кастэляў. У першых гаспадароў замка не халіла грошай
на яго дабудову, і ў 1568 г. ён перайшоў да Радзівілаў, тады замак быў
завершаны ў стылі рэнесансу. У плане замак блізкі да квадрата з выступаючымі па
вуглах вежамі. Пятая вежа мела ўязную браму з пад'ёмным мостам і каванай
рашоткай, якая магла хутка спыніць ралтоўны напад ворага.
Мірскі замак быў добра прыстасаваны
для агнястрэльнай абароны. Яго муры мелі два рады байніц, а вежы
выкарыстоўваліся для стральбы з цяжкіх гармат. Менавіта вежы выконвалі галоўную абарончую функцыю: яны
былі разлічаны на прыцэльны агонь уздоўж му-роў. Вежы заставаліся апошнімі
асяродкамі абароны, калі ворагі прарываліся ў замак. Квадратная аснова кожнай
вежы паступова пераходзіла ў васьміграннік. Такая форма была характэрна для
замкавых вежаў перыяду росквіту беларускай готыкі. Архітэктурнае аздабленне
фаса-даў кожнай вежы спалучала розныя па форме і велічыні дэкаратыўныя нішы ,і
замкавыя муры, па перыметры якіх праходзіў дэкаратыўны пояс з цэглы. У
мастацкім афармленні Мірскага замка выкарыстаны такія прыёмы, як гатычная
му-роўка, падзел сцен разнастай-нымі па форме атынкаванымі нішамі.
Замак быў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства, дзе
знаходзіліся канцылярыя і турма. Мірскі замак у асноўным захаваўся да нашага
часу, і зараз вядзецца рэстаўрацыя гэтага выдатнага помніка беларускага
дойлідства.
Акрамя мураваных замкаў
удасканальваліся і перабудоўваліся драўляныя замкі ў Полацку, Берасці, Мінску,
Гомелі, Мсціславе і іншых гарадах. Замкі, іншыя абарончыя збудаванні меліся амаль
ва ўсіх гарадах. Вось чаму Беларусь сярэднявечча называюць краінай замкаў.
Разам з замкамі другім пануючым
архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы,
дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.
Значнае месца ў архітэктуры
адзначанага перыяду займала куль-тавае дойлідства. Ні цэрквы, ні касцёлы XIV —
першай паловы XV ст. на тэрыторыі Беларусі не захаваліся. Археалагічныя
даследаванні Верхняй царквы ў Гародні, царквы ў Навагародку дазволілі
меркаваць, што з гэтых пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім культавым
дойлідстве, якому ўласціва засваенне гатычных традыцый.
У сувязі з пашырэннем каталіцызму
пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва
касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н) — адзіны помнік беларускага культавага
дойлідства перыяду ста-наўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам захаваўся. Ён
быў створаны прыкладна ў 1471 — 1472 гг. Троіцкі касцёл — кам-пактная
прамавугольная ў пла-не пабудова, накрытая высокім двухсхільным дахам. Вокны
-паўцыркульныя, праём увахода — стральчатае завяршэнне. Храм аздоб-лены
сіметрычна размешчанымі плоскімі нішамі.
У XV ст. у гатычным стылі былі
створаны касцёлы ў в.Уселюб (Навагрудскі р-н) і ў Іўі, якія захаваліся да нашых
дзён, але ў выніку шматлікіх пе-рабудоў амаль страцілі свой пер-шапачатковы
выгляд.
У культавай архітэктуры канца XV —
першай паловы XVI ст. з'яў-ляецца новы тып пабудоў — інкастэляваныя храмы,
прыстасаваныя да абароны. У гэты перыяд пашыраліся міжусобныя сутычкі паміж
феадаламі, і тады мураваныя храмы станавіліся сховішчамі для сельскіх жыхароў.
Пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што ў розных мясцінах Беларусі існавалі
інкастэляваныя храмы. Пад абарончы храм была перабудавана і Полацкая Сафія.
Усім храмам падобнага тыпу былі ўласцівы кампактнасць аб'ёму, абарончыя вежы з
байніцамі, высокі дах і выразны падзел унутранай прасторы на фартыфікацыйную і
культавую часткі.
На Беларусі да нашых дзён захаваліся
два абарончыя храмы:
Сынковіцкая царква-крэпасць і
Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.
Сынковіцкая царква-крэпасць у
в.Сынковічы (Зэльвенскі р-н) — помнік дойлідства канца XV - пачатку XVI ст.
Храм у плане з'яў-ляецца перакошаным прамавугольнікам з чатырма баявымі вежамі
па вуглах. Сцены царквы ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы. Яна
пакрыта высокім двухсхільным дахам з вострымі тарцовымі шчытамі. Шчыт на
галоўным фасадзе аздоблены рознымі па форме плоскімі атынкаванымі нішамі.
Храм быў добра прыстасаваны да
абароны. Яго вежы мелі байніцы рознай формы, а таксама вінтавыя ўсходы, якія
вялі да баявой галерэі, размешчанай на завяршэнні сцен. Архітэктура Сынковіцкай
царквы вылучаецца выразнымі стылявымі адзнакамі готыкі. Помнік мае значную
мастацкую і гістарычную каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай.
Не менш цікавым збудаваннем
абарончага тыпу з'яўляецца Му-раванкаўская царква-крэпасць (Шчучынскі р-н),
якая ў навуковай літаратуры набыла яшчэ адну назву — Маламажэйкаўская. Яна была
пабудавана ў першай палове XVI ст. Да нашага часу царква не захавалася цалкам у
першапачат-ковым выглядзе, таму што яе не раз разбуралі і перабудоўвалі. Моцна
пашкоджаная ў час руска-польскай вайны 1654 —1667 гг. і Паўночнай вайны, у XIX
ст. яна двойчы рамантавалася.
Мураванкаўская царква ўяўляе сабой
амаль квадратную ў плане пабудову з чатьфма цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У
адрозненне ад Сынковіцкай царквы, яе вежы як бы ўцягнуты ў вуглы, што надае
кампактнасць пабудове. Храм таксама мае шмат банніц, прыс-тасаваных для ручной
агнястрэльнай зброі. Але трэба адзначыць, што ўвогуле інкастэляваныя храмы не
маглі процістаяць значнаму войс-ку: тут можна было арганізаваць адпор толькі
невялікім атрадам, якія спусташалі край.
Мураванкаўская царква з'яўлялася не
толькі абарончым збудаван-нем, але і выдатна аздобленым храмам. У аснову дэкору
яе фасадаў было пакладзена чаргаванне ніш розных абрысаў і велічыні. Пабеленыя
нішы выразна кантраставалі з чырвоным фонам цаглянай муроўкі. Дойліды, якія
стваралі Мураванкаўскую царкву, адышлі ад суровага ўзору Сынковіцкай царквы і
пабудавалі больш аздоблены храм, дзе нават часткі абарончага прызначэння
адначасова выконвалі і дэкаратыўную функцыю.
На тэрыторыі Падляшша знаходзілася
Супрасльская царква-крэ-пасць. Пабудаваная ў якасці абарончага храма, яна
з'яўлялася най-больш складаным і арыгінальным узорам царкоўнай готыкі ВКЛ. Храм
быў створаны ў 1505 — 1511 гг. на сродкі маршалка Вялікага княства Літоўскага
Аляксандра Хадкевіча.
Страницы: 1, 2, 3 |