рефераты рефераты
Главная страница > Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага  
Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага

Якімі шляхамі праходзіла аб'яднанне літоўскіх і заходнерускіх зямель? Як адбываўся працэс стварэння Вялікага княства Літоўскага?

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да Вялікага княства Літоўскага былі розныя. У адных выпадках тэрыторыі далучаліся пры дапамозе ваеннай сілы, у другіх — шляхам дына-стычных шлюбаў, у трэціх - на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгрывалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часавыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё Літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту пераўтваралася ў Вялікае княства Літоўскае.

Ля вытокаў гэтага працэсу ставяць славутага літоўскага князя Міндоўга. У рыфмаванай ліфляндскай хроніцы гаворыцца, што яго бацька быў лепшым землеўладальнікам на Літве, і ніхто з ім не мог параўнацца. Усе ўладанні атрымаў у спадчыну Міндоўг ад бацькі, стаўшы на чале літоўскіх зямель. Такое становішча займаў Міндоўг ужо ў 1236 г. У гістарычных крыніцах трывала ўсталявалася паняц-це "Літва Міндоўга". Валынскі летапіс 1236 г., апавядаючы аб напа-дзе літоўцаў на Мазовію, сведчыць: "Даннл'ь же возведе на Кондрате Лнтву Мнндовга". Ліфляндская хроніка называе Міндоўга ў падзеях 1244 г. "магутным каралём літоўскім".

Першымі ў Вялікае княства Літоўскае трапляюць землі Верхняга Панямоння, Чорная Русь, ці Новагародчына, што ўваходзіла ў склад Галіцка-Валынскага княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне, пры-несенае мангола-татарамі Галіцка-Валынскаму княству, даволі лёгка пранік на тэрыторыю Панямоння і далей на поўдзень да самага Кіева. Залежнасць Чорнай Русі ад Літвы Міндоўга была ўстаноўлена не адразу. Спачатку паміж імі ўсталяваліся паважлівыя адносіны саюзнікаў. Летапіснае паведамленне падзей 1219 г. сведчыць аб заключэнні ваеннага саюзу Літвы і Новагародчыны, які быў абумоў-лены пагрозай з боку крыжакоў. У 1237 г. былі паслаблены дзеянні крыжакоў на Валынскіх землях тым, што на іх была "возведеж Літва Меньдовга і Ізяслава Новагародскага", гэта азначае, што літоўскія войскі выступілі разам з дружынамі Чорнай Русі. У 1245 г. Літва Міндоўга таксама дапамагае валынскім князям па іх просьбе ў час бітвы пад Яраславам (Заходняя Галіччына): "Даннло же н Васнлько послатн в Лнтву помоіцн просяіца н послана бысть от Мнндовга помоіць".

Аднак у хуткім часе падзеі ў Літве паўплывалі на змену гэтых адносін. У Літве ўзмацняліся цэнтралізатарскія тэндэнцыі. Міндоўг пачаў наступленне на правы і ўласнасць буйных феадалаў. Гэта абвастрыла палітычную барацьбу на літоўскіх землях. Перамену першымі адчулі родныя Міндоўга: пляменнікі - Таўцівіл, Едзівіл і іх дзядзька па матчынай лініі жмудскі князь Вікінт. Летапісы адлюст-роўваюць гэтыя падзеі па-рознаму. У адных сказана, што Таўцівіл, Едзівіл і Вікінт былі Міндоўгам выгнаны з краіны за супраціўленне ягонай палітыцы; незлічоныя іх маёнткі і багацці былі захоплены Міндоўгам, які "вражбою за ворожство с ннмн Лнтву зане, поймана бе вся земля лнтовськая" (1248). Другія крыніцы тлумачаць гэтыя падзеі інакш. Нібыта Міндоўг прапанаваў сваім родным, буйнейшым феадалам Таўцівілу, Едзівілу, Вікінту, ісці "на Русь воевать ко Смо-ленску" з наказам: "што хто прыемлеть, собе дерьжнть". Калі яны адправіліся ў паход, той прыбраў сабе іх землі і маёмасць. А ўжо з захопам іх Міндоўг зрабіўся поўным гаспадаром становішча ў Літве, і яму вымушаны былі падпарадкоўвацца болып дробныя князі.

Галіцка-валынскія князі, баючыся ўзмацнення адзінаўладдзя Міндоўга, уступаюць у кааліцыю з Таўцівілам, Едзівілам і Вікінтам.

Акрамя іх у кааліцыю ўваходзяць Яцвягія, частка Жэмайціі (былой зямлі выгнаных князёў), а так-сама Рыга. У 1249 г. пачалася фе-адальная вайна, у час якой землі Чорнай Русі сталі арэнай баявых дзеянняў, аб'ектам сварак паміж літоўскімі і галіцка-валынскімі князямі. Зыход гэтай барацьбы, безумоўна, вырашыўся на ка-рысць літоўскіх князёў, паколькі дакументы сведчаць, што свае сілы кааліцыя князёў сканцэнт-равала для захопу чорна-рускіх гарадоў, а значыць, для іх адлу-чэння ад Літвы. У выніку працяг-лай вайны, што праходзіла з пе-раменным поспехам, Міндоўг умацаваўся на ўсёй зямлі Нова-гародскай. Новагародак стаў сталіцай Вялікага княства Літоўскага.

Язычніцкая Літва і права-слаўная Новагародчына мірна суіснавалі пад адной уладай, але'заў-важалася тэндэнцыя да славянізацыі кіруючай балцкай дынастыі. Не ўсе гісторыкі схільны давяраць паведамленню позняга (XIII ст.) Густынскага летапісу, згодна з якім у 1246 г. "Мнндовг прннять веру хрнстнанскую от Востока со многымн свонмн бояры". Але ж бясспрэчны факт хрышчэння ў праваслаўе аднаго з сыноў Міндоўга Войшалка, якому бацька перадае новагародскае княжанне. Перша-пачаткова Міндоўг падтрымліваў сына, разумеючы, што хрышчэнне ўмацоўвала яго пазіцыі на Русі. Аднак зварот Войшалка да правас-лаўя быў не толькі кампрамісным крокам, але і шчырым імкненнем. Ён прыходзіць да думкі заснаваць манастыр і самому прыняць манаскі сан. Планы сына раззлавалі бацьку. Войшалку, якога называлі праваслаўным фанатыкам, супрацьстаяў чалавек, вылеплены з іншага цеста, як і ўсе стваральнікі раннефеадальных манархій: жорсткі, адважны, вераломны, не звязаны рэлігійнымі догмамі, ён глядзеў на рэлігію як на сродак палітыкі. Таму Міндоўг завязаў кантакты з Рымам і ў надзеі спыніць ціск ордэнаў прыняў каталіцтва і атрымаў ад папы каралеўскую карону. Каранацыя Міндоўга адбылася ў Новагародку каля 1252 ці 1253 г. Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разліку літоўскага караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была пры-знана язычніцкай Жмуддзю.

Тым часам Войшалк выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна і "вдасть Новогородок от Мнндовга н от себе н Вослоннм н Волковыеск н все городы" брату Шварна - Раману Данілавічу, які стаў васалам Міндоўга, а сам прыняў манаства. Такім чынам, валынскім князям удалося аднавіць уладу над Новагародчынай, нейкі час ім шанцавала, але замацаваць гэтыя землі за сабой князі ўжо не змаглі. Пасля смерці Міндоўга ў 1263 г. у час паходу на Бранск у княстве пачалася дынастычная смута. Калі яна крыху заціхла, Вой-шалк сышоў з манастыра і з падтрымкай новагародцаў і пінянаў, а таксама сяброў свайго бацькі "нача княжнтн во всей земле Лнтов-ской н нача ворогн свон убнватн". Як бачым, існаванне Вялікага княства Літоўскага ў гэты перыяд адпавядае інтарэсам не толькі літоўцаў, але і праваслаўнага насельніцтва рускіх тэрыторый, што ўвайшлі ў яго склад. Вядома, што Войшалк рыхтаваў новае хрышчэнне Літвы на праваслаўным прыкладзе. Але яго планам не суджана было ажыццявіцца. У 1267 г. ён быў забіты. Са смерцю Войшалка з палітычнай арэны Вялікага княства Літоўскага сышоў чалавек, што мог пераадолець нацыянальна-рэлігійны дуалізм, уласцівы гэтай дзяржаве з моманту яе ўзнікнення.

Паступова Вялікае княства Літоўскае абрастала заходнерускімі землямі на ўсходзе і поўдні, пашыралася і за кошт Полацкай зямлі, якая бліжэй за іншых прымыкала да Літвы, была цесна звязана з ёй гістарычна і геаграфічна. На працягу XI - пачатку XII ст. полацкія князі шмат разоў наведваліся ў Літву ў пошуках здабычы, за князямі прабіралася мірнае насельніцтва ў пошуках прыдатных зямель і сенажацяў. 3 другой паловы XII ст. адносіны паміж Літвой і Полацкай зямлёй змяніліся. Апошняя, як і іншыя рускія землі, страціла палітычнае адзінства, распалася на княствы і ўдзелы пад кіраваннем нашчадкаў Ізяслава. Спадчыннае права на княжацкія прастолы тут амаль не дзейнічала. Яны заменьваліся або пры дапамозе сілы, або па дамоўленасці з насельніцтвам. Князі часта пераманьвалі на свой бок літоўцаў. Сябраваць з літоўцамі полацкіх князёў прымушала нямецкая пагроза. Сувязі з імі ўмацоўваліся шлюбамі. Так, князь Герцыке Усевалад, што падпарадкоўваўся Полацку, быў зяцем літоўскага князя Боўгерда.

Аднак з другой паловы XII ст. літоўцы сталі з'яўляцца на Полац-кай зямлі як няпрошаныя госці. Полацкія князі, знясіленыя міжусобіцамі, ужо не маглі абараняцца. Вось чаму аўтар "Слова пра паход Ігаравы" трывожна глядзіць на будучыню палачан. "Дзвіна, — чытаем у "Слове", — болотом течёт оным грозным полочанам под клінком поганых". Далей аўтар "Слова" звяртаецца да полацкіх князёў: "Ярославе і всі внуцы Всеславні. Уже понізите стязы своі, вонзіте своі мечы вережены, уже бо выскочіте із дедней славы". Ён скардзіўся: "Одын только Ізяслав Васыльковыч позвоніл было своымы острымі мечамі о шлемы літовскіе, но покінуты роднымы братьямы, лежіт под краснымы щытамы на кровавой траве, ізрублены литовскімы мечамы, выроныв жемчужную душу із храброго тела через золотое ожерелье".

Паводле сведчанняў сучаснікаў, у 20-я гады XIII ст. літоўцы шнырылі па Полацкай зямлі, як па ўласнай. Ужо на пачатку 50-х гадоў XIII ст. на прастолах Полацкага княства з'яўляюцца родныя Міндоўга: у Полацку - Таўцівіл, у Друцку - Едзівіл, у Віцебску -Вікінт. Пасля смерці Таўцівіла ў Полацку сядзелі таксама стаўленікі літоўскіх князёў: спачатку князь Канстанцін, пасаджаны сапернікам Таўцівіла^Транятам, потым Ізяслаў, які лічыў сябе "в волн Мойшел-гове" (Войшалка). У канцы 1263 г. абодва гэтыя князі саступілі сваё месца літоўскаму князю Гердэню. Паводле звестак Новагародскага летапісу, Гердэнь быў пасаджаны ў Полацку Літвой ("тогда Лнтва посаднша свой князь в Полотьске") у згодзе з полацкімі баярамі. 3 імі быў заключаны дагавор, адной з умоў якога было вызваленне захопленых полацкіх баяр. Гердэнь трымаўся ў Полацку да 1267 г. Потым нейкі час на полацкім і віцебскім прастолах сядзелі рускія князі (напэўна, скарысталі барацьбу за ўладу ў Літве пасля смерці Міндоўга). Аднак у канцы XIII ст. на полацкім прастоле зноў з'явіўся літоўскі князь, імя якога невядома. Вядома толькі, што ён прыняў каталіцтва і, не маючы нашчадкаў, завяшчаў княства Рыжскай архіепіскапіі.

Страницы: 1, 2, 3, 4

рефераты
Новости