рефераты рефераты
Главная страница > Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага  
Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага

Яшчэ адным фактарам аслаблення заходнерускіх зямель стала татара-мангольскае нашэсце. У 30 - 40-я гады XIII ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Расколатая на княствы і ўдзелы, яна не здолела даць арганізаваны адпор бясконцым полчышчам татара-манголаў. Да 50-х гадоў XIII ст. была канчаткова ўстаноўлена ўлада татара-мангольскіх ханаў над Паўночна-Усходняй. Руссю. Яны выношвалі планы захопу Еўропы. Але пасля некалькіх баёў у Полыпчы, Чэхіі і Венгрыі вярнуліся на Русь і стварылі ў нізоўях Волгі сваю дзяржаву - Арду.

Заходнерускія землі, хаця і засталіся ў баку ад шляху татара-манголаў, працяглы час знаходзіліся пад пагрозай зняволення. Увесну 1238 г. татара-манголы пагражалі з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства прыпыніла іх рух на захад. У 1242 г. яны зноў паспрабавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. У канцы 1240 г. татара-манголы ўварваліся ў заходнія землі з поўдня. Моцна пацярпела Берасцейская зямля. У 1240 г. у часовую залеж-насць ад Арды трапілі турава-пінскія князі. Узімку 1258 г. татара-манголы паспрабавалі зноў падпарадкаваць сабе заходнерускія і літоўскія землі. Гэта ім не ўдалося, але спусташэнне яны з сабой прынеслі. Паходы татара-манголаў, паводле летапісных звестак, працягваліся ў заходнерускія і літоўскія землі ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. Нягледзячы на моцную пагрозу з боку Арды, Заходняя Русь і Літва змаглі адстаяць сваю незалежнасць і не зведалі татара-мангольскага іга.

Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэры-торыю Беларусі, у XIII ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фак-тару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня і ўсходу — ад татара-манголаў адрадзіла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях. Першыя прыкметы кансалідацыі заўважаюцца ў летапісах ужо ў XIII ст. Так, у дакуменце "Слова Ізяслава" сказана: "Полоцеск н Віцьбеск одно есць", што сведчыць аб нейкай форме іх саюзу. На паўднёвым заха-дзе аб'яднальныя працэсы выявіліся ў дзейнасці Данілы Раманавіча Галіцкага і яго паслядоўнікаў, на паўночным ўсходзе — у палітыцы ўладзімірскага князя Андрэя Юр'евіча Вялікае Гняздо.

Тэндэнцыя да аб'яднання старажытнарускіх зямель стала 'ўсе-агульнай. Але ж раней яна пачала дзейнічаць менавіта на заходніх землях. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў. Па-першае, адыграла сваю ролю размяшчэнне іх на значных гандлёвых шляхах, такіх як Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг, Прыпяць. Па-другое, гэтыя землі не былі пад мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь. Тут не было такога масавага знішчэння і рабавання гарадоў, яны раслі і развіваліся. А роля гарадоў у аб'яднальных пра-цэсах заўсёды вялікая. Па-трэцяе, на заходнія землі Русі ў болыпай ступені ўплываў знешнепалітычны фактар (у выглядзе двайной па-грозы з боку крыжакоў і мангола-татараў). Крыніцы XIII ст. часта ўказваюць на ўзнікненне рознага роду саюзаў, як гандлёвых, так і ваенных, што прымае характар устойлівай з'явы.

Але самая важная прычына адраджэння аб'яднальнай тэндэнцыі на Русі — унутрыпалітычная. XIII ст. вучоныя характарызуюць як но-вы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін (у адрозненне ад папярэдняга перыяду генезісу гэтых адносін). Развіваюцца пра-дукцыйныя сілы, ідуць працэсы экстэнсіўнага і інтэнсіўнага развіцця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы, узнікае тэрытарыяльная спецыялізацыя працы. Адчуваюцца змяненні ў інстытуце феадальнай ўласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі ўцягваюцца новыя катэгорыі вольнага (з ліку вольных абшчыннікаў) і несвабоднага (з ліку халопаў) насельніцтва. Расце сіла і моц баярства за кошт князёў. Паказчыкам гэтага з'яўляецца ўзнікненне вечавога кіравання ў шэрагу гарадоў. У летапісе апавядаецца, што пасля смерці дзяцей Барыса Усяславіча (перш. пал. XII ст.) жыхары Полацка "по-чалі вечом справоватісь, как в Веліком Новгороде і во Пскове, государя над собою не імелн". Маюцца звесткі і аб выгнанні полацкім вечам князёў з прастола, што сведчыць аб слабасці княжацкай улады.

Далейшае развіццё феадальных адносін непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, якая прымала розныя формы: ад крадзяжу феадальнай уласнасці да падпалу маёнткаў феадалаў і за-бойстваў прадстаўнікоў феадальнай адміністрацыі. А класавая барацьба ў феадальным грамадстве заўсёды з'яўлялася фактарам аб'яднальных працэсаў. Феадалам спатрэбілася аб'яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення ўцёкаў сялян ад аднаго феадала да другога, прымацавання іх да зямлі.

Такім чынам, сукупнасць унутраных і знешніх фактараў адрадзіла імкненне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі. Але сімбіёз Паў-ночнай Русі з Ардой пад уладай хана і яго нукераў выключыў Рурыкавічаў, аслабленых як палітычная сіла, з ліку магчымых лідэраў гэтага руху. Некалькі даўжэй захоўвалі гэты шанс князі Галіцка-Валынскага княства. Яны, у прыватнасці Даніла Галіцкі, у 1254 г, прыняўшы ад папы каралеўскі тытул, спрабавалі змагацца з Ардой, але пацярпелі паражэнне і таксама вымушаны былі плаціць ёй даніну. Заходнія землі Русі, што не падпалі пад татара-мангольскае іга і мелі прагрэс у развіцці феадальных адносін, таксама не змаглі знайсці ў сваім асяроддзі палітычнага лідэра. Аб'яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

Каб разабрацца ў прычынах гэтай неардынарнай з'явы, трэба паглядзець, што ж сабой уяўлялі літоўскія землі ў дадзены перыяд і якія былі іх суадносіны з заходнерускімі княствамі.

Літва адставала ў сваім палітычным і эканамічным развіцці ад рускіх зямель. Старажытная Русь мела моцную дзяржаўнасць па-чынаючы з IX ст. Насельніцтва літоўскіх зямель яшчэ ў XII ст. жыло родаплемянным ладам.

Літоўскае адгалінаванне балтаў займала ў раннім сярэднявеччы асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы — правабярэжную частку Паня-моння (Фннно-угры н балты в эпоху средневековья/Под ред. В.В.Седова. М., 1987. С.7 - 8). Сярод літоўскіх княстваў вылучаліся Літва, Жэмайты, Аўкштайты, Латгалы, Селы, Земгалы. Паступова яны сканцэнтраваліся ў дзве вялікія групы: Жэмайты — на захадзе, Літва — на ўсходзе. У XI - XII стст. у літоўцаў складваецца маёмасная дыферэнцыяцыя. Пачынаецца працэс станаўлення класавага грамадства. У XII — XIII стст. уся тэрыторыя літоўскіх плямён была падзелена на пастаянныя акругі, якія ўяўлялі сабой самастойныя грамадскія саюзы, заснаваныя на роднасным паходжанні. Паміж са-бой іх звязвалі агульная мова, традыцыі, язычніцкая рэлігія.

У першай палове XIII ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеа-дальная Літоўская дзяржава з моцнай велікакняжацкай уладай. Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Шляхам крыва-вай барацьбы яму ўдалося аб'яднаць болыпасць літоўскіх княстваў. Аднак па ўзроўню свайго культурнага і эканамічнага жыцця Літоўская дзяржава значна адставала ад Русі. Літоўцы ў большасці заставаліся земляробамі. У іх яшчэ не развілося гарадское жыццё з яго гандлем і рамёствамі. Але ў палітычным плане літоўскія землі набылі моц-ную дзяржаўнасць і мелі сур'ёзную перавагу перад раздробленымі землямі Русі.

Адносіны заходнерускіх княстваў са сваімі літоўскімі суседзямі былі даўнімі і складанымі. У XII - XIII стст. землі разрозненых літоўскіх плямён былі аб'ектам заваявання суседніх славянскіх князёў. У 1040 г. зрабіў паход на Літву Яраслаў Мудры, у ім прымаў удзел і полацкі князь Брачыслаў. У 1131 - 1132 гг. на Літву хадзіў кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч разам з Усеваладам Гародзенскім. У сярэдзіне XII ст. у літоўскія землі вадзіў свае дружыны адзін з полацкіх князёў - Уладзімір Глебавіч. У 1191 г. рыхтуецца сумеснае выступленне наўгародскіх і полацкіх князёў. На пачатку XIII ст. супраць Літвы выступалі полацкія, чарнігаўскія і смаленскія князі. Мэтай заходнерускіх князёў у гэтых паходах было замацаванне за сабой гандлёвага шляху на Захад. Літоўцаў часта выкарыстоўвалі рускія князі ў сваіх феадальных і палітычных сварках.

У сваю чаргу літоўцы (яшчэ да стварэння дзяржаўнасці ў XII — на пач. XIII ст.) і самі хадзілі на землі Заходняй Русі. Мэтай іх быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаванне, захоп палонных, жывёлы, што было адной з крыніц накаплення багаццяў новага класа феадалаў. Паводле даных Г.Лаўмянскага, літоўцы за перыяд з 1200 па 1268 г. нападалі на Русь 35 разоў. З'яўленне ў Прыбалтыцы крыжакоў пад-штурхнула літоўцаў і заходнерускія княствы адзін да аднаго. Крыніцы сведчаць аб многіх іх сумесных паходах супраць нямецкіх ордэнаў, што ўмацавала сувязі двух народаў. 3 працэсам фарміравання палітычнага адзінства Літвы, з барацьбой за ўмацаванне цэнтраль-най улады і ўсталявання феадальнай манархіі цесна звязана імкненне да тэрытарыяльнага пашырэння. Суседнія заходнерускія землі сталі ахвярай сквапнасці літоўцаў.

Такім чынам, у XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння — ВКЛ. Велізарную ролю ў працэсе аб'яднання літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзіную дзяр-жаву адыграў фактар узаемнага імкнення. У Заходняй Русі, дзякуючы шматлікім вышэйназваным прычынам, усё больш акрэслівалася тэндэнцыя пераходу ад раздробленасці да кансалідацыі, але не было аб'яднальнага палітычнага ядра. Літоўцы, нягледзячы на тое, што знаходзіліся на больш нізкай ступені развіцця, у стадыі фарміравання дзяржавы, дапамаглі знайсці страчаны палітычны аб'яднальны цэнтр. Улада вялікіх князёў літоўскіх, якая ўмацавалася ў барацьбе за аб'яднанне літоўскіх зямель, стала своеасаблівым фундамен-там у гэтым працэсе. Велізарную ролю ў аб'яднанні літоўскіх і заходнерускіх княстваў адыграў фактар знешняй небяспекі.

Працэс аб'яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднанні літоўскага і заходне-рускага народаў у адзіную дзяр-жаву адыграў ролю ўзаемны палітычны інтарэс. Аблегчыла сітуацыю і адсутнасць у той час акрэсленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіёнамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Гэта пацверджана археалагічнымі, лінгвістычнымі і этнаграфічнымі матэрыяламі. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне "не рухаць старыны" і не "ўводзіць навіны" на заходнерускіх землях. Болып таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) болыл развітога народа. Увахо-джанне ў склад Вялікага княства Літоўскага не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.

Страницы: 1, 2, 3, 4

рефераты
Новости