рефераты рефераты
Главная страница > Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага  
Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага

Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага

УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) заканамерна начаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследавання гэтага складанага пытання можна выдзеліць тры розныя падыходы. Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым пра-цэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі.

Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу з варожай Літвойза стара-жытную спадчыну.

Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з'явай выключна прагрэсіўнай, своеасаблівай праявай гістарычнай заканамернасці, перавагі цэнтралізацыі над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага звы-чайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяй-сненне Масквой яе гістарычнай місіі. Маскоўскія князі падаваліся "збіральнікамі", а літоўскія — чужынцамі-захопнікамі, спусташальнікамі Рускай зямлі.

Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гістарычных крыніц і ведаў і быў агульнапрынятым. Таму шмат хто і сёння здзівіцца, калі дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага рускімі былі перш за ўсё яны самі і ўся Русь, паводле іх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавіта ў Літоўска-Рускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлікія помнікі і летапісы. Напрыклад, у "Летапісе Рачынскага" зазначана, што ў 1512 г. "князь велікіе московскіе Васілій, забывші переміря і прісягі свое, до паньства Русского войско свое высылал і шкоды непрыятельскім обычаем чыніл" (гаворка ішла пра паход князя Васілія ў Вялікае княства Літоўскае, на Смаленск). Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнікі рускіх зямель Вялікага княства Літоўскага называлі няйнакш як пскавічамі, маскавітамі, цверычамі, але не рускімі. Гэта, праўда, не перашкаджала ім памятаць аб былым адзінстве Русі.

Такое становішча тлумачыцца тым, што ў перыяд свайго росквіту Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя. Яўнымі былі і рэальныя суадносіны ў ім літоўскага і славянскага элементаў. Уласна Літва займала ў ім усяго 1/12 краіны, 3/4 насельніцтва складала тая частка старажытнарускай народнасці, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфар-мавалася ў беларускую, рускую і ўкраінскую народнасці. Літоўцы з'яўляліся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю.

Такія суадносіны тэрытарыяльнага і этнічнага кампанентаў у Вялікім княстве Літоўскім далі падставу некаторым аўтарам для рэзкай ломкі традыцыйнай канцэпцыі. У процілегласць традыцыйнай, якую сёння часта называюць літоўскай, узнікла зваротная канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, прапагандуемая ў творах М. Ермаловіча, якога падтрымліваюць некаторыя іншыя даследчыкі. Яна выступае супраць пераважнай ролі літоўскага кампанента ў працэсе заснавання Вялікага княства Літоўскага. Асноўная яе ідэя заключаецца ў тым, што не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі літоўскія храністы, а, наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ. Гэта тэорыя была папулярнай сярод літаратурнай і мастацкай нацыянальнай інтэлігенцыі, некаторых палітыкаў з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці. Але большасць вучоных-спецыялістаў не згодны з ёй.

Па-першае, гэта канцэпцыя ў асноўным грунтуецца на летапісах. А яны не з'яўляюцца дакладнай гістарычнай крыніцай. Яны ўсе болып позняга паходжання, і адны і тыя ж падзеі трактуюцца імі па-рознаму.

Праблемы ранняй гісторыі вырашаюцца не толькі на пісьмовых крыніцах. Больш дакладнымі з'яўляюцца археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя даследаванні, асабліва калі яны ўсе даюць прыблізна аднолькавыя вынікі. Праблемай утварэння Вялікага княства Літоўскага займаліся і займаюцца не толькі даследчыкі розных спецыяльнасцей на Беларусі, але і ў Літве, і ў Полыпчы, і ў Расіі. Даўно вырашана пытанне аб месцазнаходжанні старажытнай Літвы з дапамогай археалагічных даследаванняў, якія лёгка пра-сочваюць межы распаўсюджання балцкіх і славянскіх культур. Тэрыторыя Верхняга Панямоння, якую М. Ермаловіч лічыць месцам знаходжання летапіснай Літвы, была не. балцкай, а славянскай. Літоўская галіна балтаў займала асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы — правабярэжную частку Панямоння, выключаючы невялікі рэгіён ніжняга цячэння Нёмана, дзе жылі скалвы (Фннно-угры і балты в эпоху средневековья / Под ред. докт. нст. наук В.В. Седова. М., 1987. С. 7 - 9, 381 - 382). Тапонім "Літва", вакол якога грунтуецца канцэпцыя аб знаходжанні старажытнай Літвы ў Верхнім Панямонні (паміж Мінскам і Новагародкам з усходу на захад і паміж Маладзеч-нам і Слонімам з поўначы на поўдзень), з'явіўся тут, калі Чорная Русь, ці Новагародчына, ужо ўвайшла ў Вялікае княства Літоўскае. Яны позняга паходжання.

Па-другое, канцэпцыя М. Ермаловіча аб захопе Літвы заходнерускімі княствамі ставіць шмат пытанняў. Чаму створаная славянамі дзяржава была названа Вялікім княствам Літоўскім, калі сама Літва займала ў ёй усяго 1/12 тэрыторыі? Чаму пры гэтым раскладзе не заходнерускія князі пашыралі свой інстытут намесніцтва, а літоўскія? Як растлумачыць тое, што рускія феадалы будуць весці доўгую барацьбу за аднолькавыя правы з феадаламі-літоўцамі, супраць каталіцкай экспансіі, якая зрабілася моцнай зброяй пашырэння літоўскага ўплыву? ( Больш падрабязна аб гэтай канцэпцыі ў § 2.)

Вучоныя-даследчыкі лічаць гэтыя процілеглыя канцэпцыі некалькі спрошчанымі. Гістарычны працэс болып складаны і шматмерны. Навуковы падыход патрабуе болып дэталёвага і глыбокага аналізу.

Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага, трэба пачаць з разгляду таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў XIII ст.

Для заходюх зямель Русі XII — XIII стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць — заканамерная з'ява ў працэсе сцвярджэння феадальнага ладу. У гісторыі працэсы цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі мяняюць адзін аднаго. Тыя фактары, што прымусілі калісьці князёў аб'яднацца ў Старажытнарускую дзяржаву (знешняя небяспека і неабходнасць стварэння прававога рэгулявання ўзнікаючых феадальных адносін), выканалі сваю місію. Наступіў новы этап - паглыблення і развіцця феадальных адносін. Умацаванне класа феадалаў дазволіла ажыццяўляць уладу над феадальна залежным насельніцтвам без дапамогі кіеўскага князя і яго дружыны. На месцах узніклі моцныя эканамічныя і палітычныя цэнтры, здольныя ўладарыць самастойна, што адпавядала патрабаванням часу. Аднак працэс феадальнага раздраблення не спыніўся на вылучэнні буйных самастойных цэнтраў, якімі былі Полацкае, Турава-Пінскае, Галіцка-Валынскае і іншыя княствы. Ён пайшоў далей. Княствы сталі драбіцца на ўдзелы. Толькі на Полацкай зямлі вылучаліся Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае і Лагойскае княствы, якія таксама прэтэндавалі на пашырэнне свайго эканамічнага, палітычнага і тэры-тарыяльнага ўплыву. Таму XII - XIII стст. прайшлі ў бесперапынных міжусобных войнах. Полацкія князі ваявалі адзін з адным, прымалі ўдзел у барацьбе паміж кіеўскімі і смаленскімі князямі. У выніку,-страцілі шэраг гарадоў. Так, да Смаленскага княства адышлі Друцк і Орша.

Аднак, страціўшы некаторыя землі на ўсходзе, полацкія князі ўсё ж такі пашырылі свае ўладанні на паўночным захадзе за кошт суседніх прыбалтыйскіх зямель. У ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны яны заснавалі гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке. Плямёны ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, абавязаны былі плаціць полацкім князям даніну. Калі ў першай палове XIII ст. аўтарытэт Полацкага княства быў дастаткова высокім, то ў сярэдзіне XIII ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё болыл аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

3 XIII ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека — агрэсія нямецкіх феадалаў. У XII ст. яны пачалі пранікаць у Прыбалтыку, плямёны якой не паспелі яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталіцкімі місіянерамі ішлі нямецкія рыцары. Пасля абарачэння мясцовага язычніцкага насельніцтва ў хрысціянскую веру яны сталі пашыраць сваё пана-ванне на ўсё болыпую тэрыторыю і стварылі ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлігійную арганізацыю - ордэн мечаносцаў. Планамерны захоп Прыбалтыкі быў звязаны з імем епіскапа Альберта Буксгаў-дэна, які пабудаваў у вусці Заходняй Дзвіны моцную крэпасць - Рыгу (1201). Невялікія, добра ўмацаваныя замкі, узведзеныя па ўсёй

Прыбалтыцы, сталі апорай іх улады. Поспеху рыцараў спрыялі германскі імператар і рымскі папа, а таксама кіраўнікі іншых краін феадальнай Еўропы. Захопленыя землі ордэн мечаносцаў назваў Лівоніяй.

Не толькі балцкім плямёнам, але і заходнерускім княствам даводзілася ўступаць у барацьбу з ордэнам. Прыбалтыка, праз якую праходзіў шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, з даўніх часоў цікавіла Полацкае княства. Не вытрымалі націску ордэна заснаваныя там Полацкам гарады Кукенойс і Герцыке і трапілі ў васальную за-лежнасць ад рыжскага епіскапа. Ордэн перахапіў у Полацка права кантролю і збору даніны з воднага шляху ў Балтыйскае мора. Нават перад пагрозай вялікай небяспекі полацкія князі не спынілі міжусобіц, не аб'ядналіся, каб даць адпор нямецкім рыцарам.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку XIII ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі ордэн. У 1230 г. крыжакі пабудавалі каля Віслы невялікі замак і пачалі пашыраць свой уплыў на суседнія народы. Усе землі балцкага племені прусаў крыжакам па-дараваў германскі імператар. Іх засталося толькі захаліць. На працягу 50 гадоў барацьбы ордэн захапіў усе прускія землі. На іх узводзіліся мураваныя замкі крыжакоў, будаваліся гарады, вёскі, куды перасяляліся жыхары з Нямеччыны. Сталіцай дзяржавы стаў Марыенбург. Тэўтонскі ордэн марыў аб новых захопах на ўсходзе. Каб узмацніць уціск на літоўскія і славянскія землі, у 1237 г. ордэн мечаносцаў і Тэўтонскі ордэн аб'ядналіся пад назвай Лівонскага. Над заходнерускімі землямі навісла падвоеная небяспека. Доўгі час яны сумесна з літоўцамі стрымлівалі ваенны і дыпламатычны націск нямецкіх рыцараў. У 1242 г. Аляксандр Неўскі нанёс ім паражэнне на Чудскім возеры. Але ў другой палове XIII ст. аб'яднаным дружынам заходнерускіх зямель давялося стрымліваць націск крыжакоў на землі Літвы і Чорнай Русі. На пачатку XIV ст. у залежнасць ад рыжскага архіепіскапа часова трапіў Полацк. Крыжакі ўпарта спрабавалі захапіць Панямонне. Іхнія набегі на Гародню рабіліся ўсё болып частымі і спусташальнымі. Хаця сумеснымі намаганнямі літоўскіх і заходнерускіх княстваў і ўдалося адкінуць немцаў ад Літвы, перапыніць рух крыжакоў на Русь, упартая барацьба з ордэнам працягвалася і далей.

Страницы: 1, 2, 3, 4

рефераты
Новости