рефераты рефераты
Главная страница > Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя  
Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя

Ля нізкіх і зялёных берагоў крыніца жвавая жывым ключом зазвоніць;

Гай яшчэ зеляней;

Дол - зяленівы шоўк;

Між траваў зялёных ільсніцца раса;

Тухнее долу малахіт;

Зялёным хмелем набрынялі хмары,

Як бачна з прыкладаў, зялёны колер выкарыстоўваецца аўтарам для апісання прыроды: лугоў, палёў, ніў і садоў. Хаця аўтар і не засяроджвае ўвагу на адценнях зялёнага колеру, але мы бачым тонкую розніцу колераў паміж “малахітам долу” і “зялёнага хмелю хмар".

Таксама ў групе храматычных колераў поруч з малаўжывальным прыметнікам “жоўты” (А зла і зайздрасці дакоры - куслівай жоўці марны плод) зафіксаваны прыетнікі “залаты", “залацісты". Як правіла, гэтыя прыметнікі ўжываюцца з даданым канататыўным значэннем у метафарычных спалучэннях:

Ты шэпчаш словы казкі залатой;

Дні спеляць пасевы залатыя;

Як золата ўначы, як срэбра ўдзень;

Каціліся слёзы золатам зерняў ячменных;

Твае валасы - залатыя палёў каласы;

Будзе ён сон залаты бачыць.

Рэдка ўжываюцца ў паэзіі А. Салаўя адценні чырвоных, жоўтых колераў. Толькі некаторыя прыклады могуць ілюстраваць наяўнасць дадзенага колеру ў зборніках: А неба чырваняй, бы заравам жаўрыцца; Ты макаў цвет, клёк ніваў спелых; Хутка ў мяне ля вакон ранні барвецьмуць, як ружы і пунсавецьме вясна.

Рэдкаўжывальнымі для паэзіі А. Салаўя з’яўляецца таксама ўжыванне адценняў колераў. Але тыя колеравыя кампазіты з адценнямі звязаныя менавіта з названымі “цёплымі” колерамі: Заслалі аранжава-мосяжнай коўдрай двор; Я гляджу за вакно: панадворкі там жоўта-барвовыя.

Такім чынам, аналіз прыметнікаў колеру ў разгледжаных зборніках дазволіў выявіць каляровую палітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае ўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. Менавіта зялёны і сіні колеры актывізаваны тэматыкай паэтычных дыскурсаў паэта (тэма прыроды, тэма жыцця чалавека ў еднасці з прыродай).

Звяртаючыся да характарыстыкі псіхолагамі чалавека ў сувязі з яго прыхільнасцю да цёплых ці халодных колераў, можна адзначыць, што А. Салавей у большай ступені экстравертыўная (скіраваны да знешніх аб’ектаў), чым інтравертыўная (скіраваная на ўнутраны свет думак, перажыванняў, самапаглыблення).

2.4 Асаблівасці люксонімаў у паэтычных зборніках

Светлавая эстэтыка з’яўляецца не толькі важным элементам у сістэме колерапісу, але і адным з галоўных выразнікаў светапогляду пісьменніка. Аналіз гарманічных колеравых і светлавых спалучэнняў дазваляе гаварыць не толькі пра асаблівасці колераўспрымання, але і пра спецыфіку творчай манеры ўвогуле.

Адным са шляхоў рэалізацыі эстэтычных поглядаў пісьменніка выступаюць спалучэнні пэўных колераў ці светлавых лексем у адпаведных дыстрыбуцыйных умовах.

Адной з найбольш яркіх старонак у гісторыі эстэтыкі з’яўляецца антычная светлавая эстэтыка. Яна займала дамінантнае месца ў філасофіі Платона і эліністычнай школы неаплатонікаў. Так, Платон, напрыклад, абагаўляў святло [2; 7].

Словы “святло", “бляск", “ззянне" часта сустракаюцца ў працах Платона і прадстаўнікоў эліністычнай школы. Гэтыя словы сімвалізуюць сабой добрыя духоўныя сілы, ісціну, Боскі пачатак. Падобную семантыку маюць і люксонімы, што сустракаюцца ў паэзіі А. Салаўя. Трэба, аднак, зазначыць, што акрамя названых слоў аўтар выкарыстоўвае даволі шырокае кола тэрмінаў, што маюць за мэту абазначэнне асаблівасцяў святла:

Ён панясе для ўжытку і для ўцех святло навукі да крывіцкіх стрэх;

Хорам светлы майго маленства;

І сонца яснае з высі тады палле агністы сок цурком;

Нат неба сіняга аблонь пунсуе, бы ў зігценні рання;

З берагу - у воды бліскучыя;

Кожны агеньчык іх ззянне і пэрлінай кожнай багацце;

Розных траваў бліскі

Сонца ўзыходзячага зыркі круг;.

Акрамы назоўнікаў і прыметнікаў для выканання гэтай функцыі шырока выкарыстоўваюцца дзеясловы:

Сонца ўзышло - ажылі і заззялі як перлы;

Заззяў бы верш вясёлкавай дугой, зазнічыў бы праз процьмы, праз вякі;

У росах заіскрацца мурагі;

Твае рухі - мігценне зарніцы;

Заззяла неба, дом змаўкае ў сне. Не гасне зорка - шчасце зычыць мне

Ласкава зорыць сонца з неба, галоўкі лашчачы дзяцей;

Кроплі слёз так зіхцяць маністамі;

У сузор’і заззяе Колас;

Хай у хмурнай чужой краіне не засае яно ў журбе.

Ва ўсе часы святло з’яўлялася адным з галоўных элементаў эстэтычнай канцэпцыі і філасофіі, і пісьма.

Частотнымі ў паэзіі А. Салаўя з’яўляюцца выпадкі выкарыстання слоў з антанімічнай семантыкай:

Ёй належыць нат сонца - зацемніць іншы раз яе хмаркаю;

Ты яшчэ не згас;

Знічаў не тускнуць агні. Іх не пагасіць ніхто.

Пад змрокам жутлых перагас твой дзень пагас.

Люксонімы падзяляюцца паводле характару іх спалучэння на дзве групы: колера-светлавыя і ўласнасветлавыя. Да першай групы належаць гарманічныя камбінацыі каларонімаў і люксонімаў:


А з неба ў люстры водаў адсвечваюцца белыя аблокі;

Мігценне срэбнае расінкі;

Пазалаціў сутункі ззяннем з неба месяц

а да другой - камбінацыі люксонімаў:

Заззяе светланосны зніч;

Той светлай прышласці ўсход перад вачмі маймі гарыць нязгасна;

А ён не гасне - свеціць дух вячысты;

Люксонімы, якія характарызуюцца “светлавой насычанасцю" а таксама ахраматычныя каларонімы “чорны", “белы”, “шэры" - адметныя тым, што адрозніваюцца ступенню адрознення ахраматычнага колеру ці святла ад абсалютнай цемнаты. Узровень светлавой насычанасці таксама можа адвольна вар’іравацца ў залежнасці ад вырашаемых аўтарам мастацкіх задач. Тэрміны “тон” і “насычанасць” шырока выкарыстоўваюцца і ў мастацтвазнаўстве. Пад “тонам” звычайна разумеюць розніцу ў адценнях адной і той жа фарбы, што адрозніваецца сваёй інтенсіўнасцю.

“Насычанасць” жа апісваеццасловамі “цмяны”, “бледны", “слабы", “моцны".

Падсумоўваючы вынікі дадзенай главы можна прыйсці да наступных вынікаў:

Найбольш частотнымі па сваім выкарыстанні з’яўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся каларонімы жоўты і чырвоны.

Абсалютная большасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі.

Найбольш частотна вызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Супрацьлеглыя па сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якія ў вялікай колькасці прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў.

Аналіз храматычнай групы каларонімаў у разгледжаных зборніках дазволяе выявіць каляровую палітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае ўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. У гэты ж час рэдкаўжывальнымі з’яўляюцца колеры “чырвоны", “жоўты” і іх адценні.

Калі гаварыць пра асаблівасці ўжывання люксонімаў у паэтычных зборніках А. Салаўя, то трэба звярнуць увагу на пераважны выбар пісьменнікам такіх святлоабазначэнняў, якія маюць найвышэйшую інтэнсіўнасць святла.


Заключэнне

Несумненна, што колеранайменні з’яўляюцца неад’емнай часткай слоўніка кожнага мастака, паколькі апісанне жыцця чалавека, прыроды, самых розных рэалій не можа быць поўным, дакладным без ужывання гэтай групы лексікі. Але такая роля каларатываў характэрна для ўжываня іх у рознай колькасці і разнастайнасці любым і кожным носьбітам мовы. У мастацкім творы, зразумела, скарыстоўваюцца каларатывы ў намінатыўнай функцыі, але толькі ёю іх ужыванне не абмяжоўваецца, бо спецыфічнай уласцівасцю мастацкага маўлення з’яўляецца сэнсавая шматпланавасць слоў, ужыванне іх у мэтах мастацкай вобразнасці.

Паводле меркавання І.В. Гётэ, які вядомы не толькі як майстар прыгожага пісьменства, але і як спецыяліст у колеразнаўстве (у канцы XVIII стагоддзя ён прапанаваў новы спосаб класіфікацыі колераў, у аснове якога ляжыць фізіялагічны прынцып), колеры ўздзейнічаюць на душу: яны здольныя выклікаць пачуцці, абуджаць эмоцыі і думкі, якія нас супакойваюць або хвалююць, яны прымушаюць смуткаваць або радавацца.

Даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.

Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.

Эстэтычныя погляды пісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.

Статыстычны аналіз сведчыць, што колеравая палітра ў мове паэтычных твораў А. Салаўя ўключае 70 розных назваў колеру, 135 розных адценняў колеру, якія аб’яднаны ў 7 колеравых кодах (4 храматычных і 3 ахраматычных). Найбольшай частотнасцю вызначаюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся каларонімы жоўты і чырвоны.

Аналіз храматычнай групы каларонімаў у разгледжаных зборніках дазволяе выявіць каляровую палітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае ўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. У гэты ж час рэдкаўжывальнымі з’яўляюцца колеры “чырвоны", “жоўты” і іх адценні.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7

рефераты
Новости