рефераты рефераты
Главная страница > Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя  
Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя

Як можна заўважыць, група люксонімаў больш шырока прадстаўлена лексемамі, якія маюць вельмі рэдкую паўтаральнась. Гэта адрознівае іх ад каларонімаў у паэзіі аўтара.

Найбольшай частнотнасцю (пасля названых антанімычных люксонімаў) вызначаюцца люксонімы, якія абазначаюць вышэйшую ступень праяўлення свету: ззяць, зігцець, агністы.

Калі гаварыць пра аднесенасць люксонімаў да пэўных часцін мовы, то найбольш часта яны выражаюцца назоўнікамі. Тлумачыцца гэты факт тым, што функцыянальна назоўнік здолны называць з’яву, прадмет, у тым ліку і тую, што мае дачыненне да свету і колеру.

2.2 Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

Як адзначаюць спецыялісты, усе колеры падзяляюцца на храматычныя і ахраматычныя. Да храматычных, ці асноўных, адносяць сем колераў вясёлкі - чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы; да ахраматычных - белы, чорны і ўсе шэрыя колеры.

Акрамя названых можна выдзеліць трэцюю - найменні колераў, што нельга аднесці ні да храматычнай, ні да ахраматычнай груп, напрыклад: буры, зямлісты.

Вялікую ролю ў сістэме колераабазначэння мастацкага твора адыгрывае прыём “колеравага кантрасту”. Гэта матываваная канцэнтрацыя супрацьлеглых па сваёй семантыцы каларонімаў у межах мікракантэксту.

Трэба звярнуць увагу на супрацьлеглыя па сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якія ў вялікай колькасці прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў. Так, прыметнікі “чорны” і “белы" абазначаюць звычайна колер прадмета (чорныя вочы, ночы; белы снег). Але ў паэзіі А. Салаўя названыя каларатывы выкарыстоўваюцца ў пераносным сэнсе.

Чорны колер звычайна асацыіруецца са злом, нечым адмоўным, што ідзе з культуры, архетыпаў у падсвядомасці кожнага чалавека. Так, напрыклад, названы колер звязваецца аўтарам з міфалагічнымі істотамі, звышнатуральымі сіламі, рэлігійным уяўленнем пра грахоўнасць і Сатану:

І знікне чорны прывід Сатаны;

Чорнай сцёк упыр крывёй;

А ён прыходзіць знішчыць духа злога туды, дзе цемры йшчэ былое ўладанне;

Абагнаць натоўпы чорныя свавольных сценяў;

Кане ў змрок нячыстага спакуса;

Колькі думак нязбытных бярэ да сябе падысподняя цьма;

Дастаткова частотнымі з’яўляюцца выпадкі ўжывання прыметніка “цёмны", або назоўніка “цемра” у спалучэнні з назвамі істот, якія ў свядомасці людзей набліжаныя да нечага адмойнага, жахлівага, непрыемнага, прыносяць няшчасці:

Сыты чорным груганом абед;

Чорны крук закракаў на ўсё горла;

Супрацьпастаўленне разгледжаных колераў, іх антанімічнасць праяўляецца ў межах адного кантэксту, дзе пераход ад цемры да святла, змена ночы і дня - сімвал перамогі дабрыні над злом:

Святло развее цемру пусткі;

Святляр жыцця, цямняр агоній;

Краса пары былой з цямна ў святло вядзе;

З глушы, дзе ймгла, вы вядзіцё ў край святла, той край - жыццё;

З цемры былога выходзіць наперад да яснага сонца;

Спалі маланкавым агнем, не цёмнай ноччу будзь, а днём;

Вядуць яго нябачныя дзівы і ў нудны змрок,і ў сонечны прасвет.

У аўтарскай пазіцыі можна выдзеліць дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: адна з іх апісвае веру ў аптымістычнае заканчэнне любой справы, добрае будучае і веру ў перамогу дабрыні над злом:


Неба Крыўі не зацемраць хмары;

Пабачыць свет без цемры, без руін;

Хоць цьмы супонь рве ноч - ты йшчэ не згас;

Зачыніш навекі дзверы з пустэльні цемры і знявер;

Нічога, што з цемрай не ладжу ідучы;

Другая ж, адваротная тэндэнцыя - апісвае непераможнасць чорных сілаў і бездапоможнасць чалавека ў змаганні з імі:

Пад цяжкай хмарай дыму і сажы шчарнее нават белы снег;

Цемра гусцее;

Застою - цемень, хмуры дол;

Поўнач схавае мяне, цемрадзі процем густы досвітку промень мільгне;

Пакіну ў цемры густой;

Пад змрокам жутлах перагас твой дзень пагас;

Сустракаюцца адзінкавыя выпадкі ўжывання калароніма са значэннем чорнага колеру, калі ім апісваецца тая ўмова, пры якой чалавек адчуваў сябе шчаслівым, радасным:

Як жыў табой, тады не ведаў цемры я;

Да групы ахраматычных колераў таксама адносім белы, які даволі часта сустракаецца ў тэксце вершаў разгледжаных намі зборнікаў. Белы колер - гэта эквівалент дзённага святла, гэта сімвал малака і семені, што атаясамліваюцца з жыццём. Вельмі часта гэты колер выкарыстоўваецца для характарыстыкі белых грудзей (грудкі), белых рук (ручкі), вусаў, што, магчыма, вядзе свій пачатак яшчэ з вуснай народнай творчасці: белы снег, белы дзень, белыя росы, анёл белы [11; 48].

Белы колер у аўтара ў асноўным апісвае з’явы прыроды: квіценне садоў

Пад беллю дрэвы маўчаць прароча;

О, край садоў, палотнаў белых;

Зямлю, пакрытую белым снегам:

Зямля схавана пад белаю аўчынай;

Шчарнее нават белы снег;

Зіма на шугавейных белых крылах;

У тэй зімовай белай сумятні

Аблокі (або хмурынкі) на небе:

Гай яшчэ зеляней, хмурынкі шчэ бялей;

А з неба ў люстры водаў адсвечваюцца белыя аблокі;

Зрэдку аўтар выкарыстоўвае фразеалагічныя і метафарычныя выразы:

Дні ідуць і срэбрам беляць скронь; Тут на белы свет з’явіўся.

Белы колер - гэта яшчэ і колер срэбра, а срэбра - гэта колер Месяца і патоку прарокаў, што ачышчаюць аўру зямлі. Нядзіўна, што ў паэтычных творах наогул і у творах А. Салаўя ў прыватнасці, заўсёды нясе дадатную ацэнку:

Серабрыстая збруя, астрогі ззяюць;

Серабрыстыя воды вобраз той назаўсёды як у люстры адбі; ў

Звоніць срэбрам крыніца;

Мігаценне срэбная расінкі;

Раса лугоў раса крыштальная, срабрыстая;

Узыйдзе ранак срэбны на лугі.


Як зазначана вышэй, да ахраматычных каларонімаў належаць найменні колеру, што абазначаюць усе адценні шэрага. Хутчэй за ўсё, сустракаюцца найменні шэрага колеру пры апісанні стану прыроды, асаблівасцяў надвор’я:

Мораку шэрань разліў вечар ля хаты;

Ні шэрых вечароў, ні мутных рання;

Узыйшоў на прастор шэры мораку дзень

Семантычнае значэнне апісваемага калароніма блізкае да значэння лексемы “чорны": з гэтым колерам асацыіруецца безыніцыятыўнасць, пасіўнасць і адсталасць у грамадстве, гісторыі [11; 48]. Так, дадзеная асаблівасць ілюструецца наступнымі прыкладамі:

Нямала час дзён шэрых прыгартаў;

Шэрань часінаў благіх;

У шэрым замку, думна-сакавітым;

Зрэдку адзначаюцца выпадкі, калі дадзены колер выкарыстоўваўся для апісання колеру жывых істот:

Шэры конь з віхрастай цёмнай грывай.

2.3 Храматычныя каларонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

Побач з колера-светлавой і светлавой эстэтыкай вылучаецца таксама эстэтыка ізаляванага колеру. Колер валодае найбольшай ступенню эмацыянальнага ўздзеяння, ён можа нават выступаць адносна незалежным носьбітам пэўнага настрою, ідэйна-вобразнага зместу.

Трэба адзначыць, што адзін і той жа каларонім у розных дыстрыбуцыйных умовах можа мець розную канатацыю.

Класічная эстэтыка лічыць ізаляванасць колеру, яго якасці асноўным крытэрыем прыгажосці.

У храматычнай групе каларатываў перш за ўсё неабходна адзначыць ужыванне ў паэтычных тэкстах назваў “колер”, “фарбы”, якія абагульнена называюць наяўнасць колеравай лексікі:

Сярод іх шмат такіх цудоўных хварбаў, што лепшых нельга больш знайсці нідзе;

Вянок свій промневы уладзе на хварбы;

У тых жа хварбах шырокім шляхам лета прыставала;

І восень ува ўсіх сваіх калёрах схіляецца ў паклонах

Краса ў вясновых зыркіх хварбах.

Група храматычных колераў найбольш багата прадстаўлена з боку прыметнікаў, якія называюць адценні блакітнага і сіняга колераў.

Часцей за ўсё гэты колер выкарыстоўваецца паэтам для апісання нябёсаў. З кантэкстаў можна зразумець, што гэты колер асацыіруецца менавіта з небам Радзімы:

Узняўся сокам у блакіт;

Неба - вечная сінь;

Блакіт нябёсаў; сінь азёраў;

У сінім небе сівыя воблакі плывуць;

Радзіму маю я, дзе неба йшчэ сіней;

Нат неба сіняга аблонь пунсуе;

Любіў вясной глядзець у сінь нябёсаў;

Частотнымі таксама з’яўляюцца спалучэнні, дзе сіні (зрэдку) і блакітны (часцей) колеры служаць для апісання вачэй:


Усмешка такая, і гэткі блакітны пагляд;

Тугой па дзяўчыне любімай, па ейных блакітных вачах;

Ах вочы, блакітныя вочы;

За ўсё сіней блакіт вачэй;

Заплюшчыў дзень змораныя сінія вочы;

Трэба адзначыць таксама выпадак, калі апісанне блакітнага колеру вачэй падаецца праз параўнанне: Вочы твае - васількі.

Упамінаецца аўтарам і кветка, што мае разглядаемы колер і з’яўляецца сімвалам Беларусі: Няма нідзе блакітных васількоў.

У храматычнай групе колераў па колькасці таксама выдзяляецца зялёны. Трэба сказаць, што гэты колер уваходзіць у групу самых глыбока сімвалічных колераў: можна прывесці для ілюстрацыі гэтага выказвання той факт, што зялёны колер складае колеравую гаму на сучасным сцягу Беларусі. Гэта свет зялёных раслін, без якіх немагчыма жыццё і якія сваімі каранямі ідуць у зямлю, а лістамі цягнуцца да неба [11; 49]. Так, у зборніках вершаў А. Салаўя сустракаем наступныя прыклады ўжывання дадзенага колеру:

Каўром зялёным слалася пад небам зямля;

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7

рефераты
Новости