рефераты рефераты
Главная страница > Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя  
Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя

У манаграфічных даследаваннях С. Аляксеева, В. Шаронава, В. Зярнова характарызуецца спецыфіка ўспрымання колеру паводле яго прыналежнасці да храматычнай ці ахраматычнай гамы. Акцэнтуецца ўвага на прыродзе колеру і святла, развіцці іх сімвалічных асацыяцый.

Працы Р. Івенса і С. Краўкова даюць грунтоўную базу для лінгвістычнай інтэрпрэтацыі паняццяў “колеравы тон" і “светлавая насычанасць”.

Важнае значэнне для разумення спецыфікі функцыянавання колеравых і светлавых лексем у мастаціх тэкстах маюць даследаванні польскіх навукоўцаў А. Заўшніцы і М. Жэпіньскай. Першая шмат увагі надае асаблівасцям уздзеяння на чалавека колеравых спалучэнняў, а другая - гісторыі колеру з пункту гледжання мастацтвазнаўства.М. Жэпіньскай разглядаюцца найбольш тыповыя выпадкіколеравай гармоніі і дысгармоніі.

Гісторыя колерабачання, але ўжо з боку ўласналінгвістычнага, прысвечана грунтоўная праца Н. Бахілінай. Даследчыца прасачыла развіццё значэнняў каларонімаў, пачынаючы з першых вядомых пісьмовых помнікаў ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Ёй прыводзяцца шматлікія старажытныя варыянты назваў колеру, разглядаецца залежнасць выкарыстання каларонімаў ад жанру твора.

Розныя лінгвістычныя аспекты ўжывання каларыстычнай лексікі аналізуюцца ў дысертацыйных даследаваннях І. Куліковай, С. Бекавай, В. Паршынай, С. Бабыль, М. Піменавай, Т. Нікулінай і іншых навукоўцаў.

Менш актыўна праблемы колера - і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Варта адзначыць грунтоўную манаграфічную працу Л. Міронавай, дзе аўтар дэталёва разглядае развіццё колеравых асацыяцый у розныя гістарычныя перыяды. Даследчыцай аналізуюцца таксама псіхалагічнае ўздзеянне колеру, колеравы сімвалізм, гармонія і г. д.

Уласналінгістычныя пытанні колеравай і светлавой лексікі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Л. Сямешкі і Н. Мажэйкі.

Даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора (або яго асобных частак) чытачом. Але успрыманне мастацкага тэксту - не простая перасадка яго зместу ў галаву асобы, не простае набыццё інфармацыі, а творчы працэс мастацкага ўзнаўлення рэчаіснасці, які патрабуе ўзаемадзеяння моўнага, мысліцельнага, эмацыянальнага, валявога актаў, гэта значыць, сутворчасцю чытача. Таму адэкватнае ўспрыманне мастацкага тэксту павінна забяспечвацца экстралінгвістычнымі ўмовамі, праз своеасаблівы сінтэз ведаў з розных галін чалавечай дзейнасці. Гэта патрабуе пэўнай падрыхтоўкі чытача з пункту гледжання літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, псіхалогіі і іншых навук.

Усебаковы аналіз колераабазначэнняў дазваляе асэнсаваць глыбінныя тэкставыя мікраструктуры, якія істотна пашыраюць яго семантычную прастору. Даследаванне асаблівасцяў стварэння вобразу, механізма рэалізацыі адмысловых мастацкіх прыёмаў павінна праходзіць з улікам жанравых адметнасцяў твора. Як правіла, вершаваныя, празаічныя і драматычныя тэксты характарызуюцца выкарыстаннем розных мастацкіх прыёмаў, стылістычных фігур, дзе адным з кампанентаў выступае колеравая лексема. Таму важным бачыцца выяўленне не толькі частотнасці пэўнага калароніма ў вершы, апавяданні ці п’есе, але і асэнсаванне структуры колеравобразу ў кожным канкрэтным выпадку.

Можна меркаваць, што каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю. Гэта значыць, не проста фігуруюць у якасці лагічнага азначэння, а выкарыстоўваюцца менавіта як сродак выяўлення вобразнасці. Напрыклад, традыцыйнае для беларусаў спалучэнне “белы снег” ілюструе, у першую чаргу, каларыстыку прыроды нашай краіны [10; 55]. Але гэта сінтагма ў народаў Поўначы выклікае іншыя асацыяцыі, бо для абазначэння розных адценняў снегу раніцай, удзень, увечары яны карыстаюцца васемнаццаццю-дваццаццю назвамі адценняў колеру.

Прыблізна тое жа назіраецца пры параўнальным аналізе колеравых пераваг еўрапейцаў і азіятаў. Калі белы і чырвоны колеры з’яўляюцца дастаткова частотнымі ў творах нашых пісьменнікаў, то ў мастакоў слова Усходу яны рэдкаўжывальныя. І наадварот, высокай прадуктыўнасцю вызначаюцца шэры і карычневы (колеры пяску, гор), якія пры гэтым не нясуць адмоўнай характарыстыкі.

Такім чынам, шэраг розных фактараў уплывае на выбар таго ці іншага калароніма або люксоніма, на фарміраванне колеравай і светлавой эстэтыкі.

1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння мастацкага твора

У любым літаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, сінтагматычным і канатацыйным патэнцыялам.

Распрацоўка праблемы колера-святлоабазначэнняў патрабуе адпаведнай тэрміналогіі, якая забяспечвала б шматаспектнае даследаванне згаданых моўных адзінак.

Беларуская каларыстычная тэрміналогія практычна нераспрацаваная. Нягледзячы на тое, што ў замежным (перш за ўсё расійскім) мовазнаўстве праблема колераабазначэння атрымала дастаткова шырокае асвятленне, пытанні адпаведнай тэрміналогіі і там вырашаюцца толькі часткова. Верагодна, таму, што даследаванні праводзяцца, як правіла, з пункту гледжання традыцыйных інтралінгвістычных аспектаў.

Пры экстралінгвістычным аналізе ўзнікае неабходнасць у шырокім коле тэрмінаў, якія дазволілі б максімальна поўна апісаць сістэму колераабазначэнняў пэўнага твора.

Сёння для намінацыі лексікі са значэннем колеру адны навукоўцы ўжываюць тэрмін “колераабазначэнне”, іншыя - “колеравыя словы". Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім" [2; 16].

Першы з прапанаваных тэрмінаў пахадзіць ад лацінскага “color", таму няма неабходнасці больш падрабязна спыняцца на яго этымалогіі. Гэтым тэрмінам мэтазгодна абазначаць усе словы з колеравым значэннем (белы, чорны, чырвоны, блакіт). Другі з тэрмінаў паходзіць ад лацінскага “lux”, які азначае “святло”. Паводле свайго гукавого складу гэты корань - найбольш зручная база для ўтварэння адпаведнага тэрміну. Словам “люксонім" могуць быць названы лексемы, што маюць значэнне наяўнасці або сутнасці святла (светлы, бліскучы, цемень). Такім чынам, усе словы, што абазначаюць колер і святло, - гэта адпаведна каларонімы і люксонімы. Для характарыстыкі паўнаты колеру ў каларыстыцы існуе паняцце “колеравы гон”, які абазначае “якасць колеру, што дазваляе даць яму пэўную назву". Колеравым тонам вызначаюцца толькі храматычныя, спектральныя каларонімы. Ступені колератону могуць адвольна вар’іравацца ў мастацкім тэксце ў залежнасці ад індывідуальна-аўтарскіх асаблівасцяў, светаўспрымання пісьменніка.

Важнае значэнне для разумення спецыфікі аўтарскага светабачання мае з’ява “колеравай індукцыі". Названы тэрмін абазначае змяненне характарыстыкі аднаго колеру пад уплывам сузірання іншага або ўзаемны ўплыў колераў. Як правіла, колеравая індукцыя мае месца пры ўжыванні розных каларонімаў у межах аднаго сказа (страфы). Разнавіднацю колеравай індукцыі можна лічыць “колеравую гармонію” і “колеравую дысгармонію". Колеравая гармонія - гэта камбінацыя пэўных колераў, якія ў сукупнасці рэалізуюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Адпаведна дысгармонія - спалучэнне колераў, што выяўляюць адмоўную канатацыю.

Эстэтычныя погляды пісьменніка ў значнай меры ілюструюць так званыя няўласныя якасці колеру, якія выкарыстоўваюцца ў творы. Пад няўласнымі якасцямі колеру трэба разумець тэрмічную, аптычную, акустычную і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі. Так, у навуковай літаратуры па колеразнаўству прынята лічыць цёплымі жоўты, аранжавы і чырвоны, а халоднымі - астатнія спектральныя колеры. Найбольш блізкім уяўляецца белы, а далёкім - сіні колер. Як глухі ўспрымаецца, напрыклад, карычневы, а як звонкі - ярка-чырвоны [2; 14].

З колеравай эстэтыкай цесна звязана паняцце “колеравай сімволікі". Практычна за кожным колерам замацавалася пэўнае сімвалічнае значэнне. Залаты колер, як правіла, не мае адмоўных асацыяцый, а ілюструе звычайна нешта станоўчае, радаснае, узнёслае. Чорны ж, наадварот, сімвалізуе зло, пакуты, няшчасці. Аднак колеравыя сімвалы могуць змяняць свой характар у залежнасці ад светапогляду, творчай манеры пісьменніка. Менавіта праз сімволіку колеру выяўляецца не толькі ўмоўна-эстэтычная, але і светапоглядная выразнасць.

Значыць, разгледжаныя вышэй тэрміны і паняцці з розных бакоў характарызуюць сістэму колера - і святлоабазначэння мастацкага твора. Каларыстычная тэрміналогія можа быць выкарыстана ў розных галінах мовазнаўства: этналінгвістыцы, тэралінгвістыцы, псіхалінгвістыцы, а асобныя з тэрмінаў - у літаратуразнаўстве і культуралогіі.

Такім чынам, падводзячы вынікі папярэдняй главы, трэба адзначыць, што даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.

Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.

Эстэтычныя погляды пісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.


Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя

2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем

Частотнасць ужывання пэўных колеравых і светлавых лексем дае падставы для характарыстыкі аўтарскіх асаблівасцяў бачання свету ў фарбах, вызначэння колеравых густаў і эстэтычных поглядаў пісьменніка. Гэта, у сваю чаргу, ілюструе спецыфіку яго творчай манеры і светаўспрымання ўвогуле.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7

рефераты
Новости