рефераты рефераты
Главная страница > Реферат: Войны Беларусі другой палове XVI ст.  
Реферат: Войны Беларусі другой палове XVI ст.
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Реферат: Войны Беларусі другой палове XVI ст.

Камісія ў складзе В. Шуйскага, А. Клешніна і Е. Валузгіна прыншла да высновы, што царэвіч Дзмітрый па нядбайнасці маці закалоўся ножыкам у час падучкі. Па распараджэнні ўрада Барыса Гадунове маці Дзмітрыя сілком пастрыглі ў манашкі, а сотні углічан, удзельнікаў хваляванняў, былі сасланы ў Сібір.

У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрыь выратаваўся. Неўзабаве "царэвіч" слушна заявіў аб сваіх прэтэнзіяі на маскоўскі прастол. Паводле афіцыйнай версіі рускага ўрада, у рол: самазванца выступіў Грыгорый (Грышка) Атрэп'еў, беглы манах, як перабраўся пасля блуканняў па Расіі ў Рэч Паспалітую.

Пасля пераходу мяжы Атрэп'еў са сваімі спадарожнікамі тры тыдн жыў у Кіева-Пячэрскім манастыры, а затым у Астрогу і Дзермане Пакінуўшы Дзерманскі манастыр, Атрэп'еў скінуў з сябе манаска» адзенне і падаўся да антытрынітарыяў. Ён стаў выконваць іх абрадь і здабыў іх прыхільнасць. Але антытрынітарый не мог разлічваць ні маскоўскі прастол. Ад антытрынітарыяў Атрэп'еў накіроўваецца да казакаў, а потым шукае падтрымку ў прыхільніка праваслаўя і далёкага родзіча Івана Грознага Адама Вішнявецкага, які варагаваў з маскоўскім царом з-за зямель. Разам з тым частка ўплывовых і найболып дальнабачных палітыкаў, менавіта такіх як К. Астрожскі, каронны гетман Я. Замойскі, разглядалі падтрымку самазванца як небяспечную авантуру.

Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак, які абапіраўся на падтрымку свайго ўплывовага родзіча біскупа Б. Маціеўскага. Мнішак дапамог самазванцу заручыцца падтрымкай літоўскага канцлера Льва Сапегі, а затым з дапамогай папскага нунцыя (пасла) Рангоні атры-маў аўдыенцыю ў Жыгімонта III і абяцанне падтрымкі пры адпа-ведных умовах: пераходу самазванца ў каталіцызм, дапамогі Жыгімонту III у яго барацьбе са шведамі за спадчынны прастол у Стакгольме. Ажыццяўленне гэтых планаў адкрыла б перспектывы контррэфармацыі ў ІЦвецыі, укаранення каталіцызму на Русі і, зра-зумела, зацікавіла б каталіцкія колы Кракава і Рыма.

13 сакавіка 1604 г. кароль звярнуўся да кароннага гетмана з прапановай узначаліць паход на Маскву. Гетман рашуча адхіліў гэту прапанову, што прымусіла Жыгімонта III у той час устрымацца ад адкрытай інтэрвенцыі. Але абяцанне Лжэдзмітрыя падзяліць паміж каралём і Мнішкам Смаленскую і Чарнігаўска-Северскую землі, а будучай рускай царыцы Марыне Мнішак перадаць на правах удзела Наўгародскую і Пскоўскую землі прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць намаганні авантурыста захапіць царскі прастол.

13 кастрычніка 1604 г. войска Лжэдзмітрыя ўварвалася ў Чарнігава-Северскую зямлю, дзе на мяжы з Рэччу Паспалітай назбіралася шмат беднага і галоднага люду. Прыход "сапраўднага і законнага" цара выклікаў народныя паўстанні ў Чарнігаве, Пуціўлі, Рыльску, Курс-ку і іншых гарадах. Затым падняліся Арлоўшчына і Браншчына. Спачатку цар Барыс Гадуноў пасылаў супраць самазванца невялікія атрады, але хутка мусіў абвясціць скліканне дваранскага апалчэння. Восеньскае бездарожжа зацягвала мабілізацыю. Толькі праз два месяцы, у снежні 1604 г., адбылася бітва паміж войскамі самазванца і царскай арміяй на чале з князем Мсціслаўскім.

Бітва пад Ноўгарад-Северскім неадназначна ацэньваецца ў навуковай літаратуры. Адны даследчыкі лічаць, што войска самазванца па-цярпела сакрушальнае паражэнне, другія - што поспех быў на баку інтэрвентаў. Тым не менш вядома, што пасля бітвы большасць наёмнікаў пакінулі Лжэдзмітрыя і накіраваліся да мяжы Рэчы Паспалітай. Ад'ехаў да Рэчы Паспалітай і галоўны натхняльнік інтэрвенцыі сенатар Мнішак. 3 самазванцам засталіся езуіты, якія прынялі ўдзел у інтэрвенцыі з самага яе пачатку. Але разбітая армія самазванца пачала папаўняцца простым рускім людам, што наіўна паверыў у байку пра цудам уцалеўшага царэвіча Дзмітрыя.

Чарговая бітва, якая адбылася паміж войскамі цара і самазванца, 21 студзеня 1605 г. ля в. Дабрынічы Камарыцкай воласці, прынесла бясспрэчную перамогу царскай арміі над 23-тысячнай арміяй Лжэдзмітрыя. Тут самазванец страціў амаль усю пяхоту. Паводле свед-чанняў сучаснікаў, на полі бою засталося больш за 11 тыс. чалавек. У рукі-пераможцаў трапілі 15 сцягоў і штандараў, уся артылерыя -30 пушак. Але Лжэдзмітрый зноў знайшоў падтрымку насельніцтва, якое жадала мець "сапраўднага, законнага" цара, а абяцанні лепшага жыцця ўспрымаліся галодным народам велыяі прыхільна.

Новы штуршок "смуты" надалі ралтоўная смерць Барыса Гадунова (1605) і абранне царом яго сына Фёдара Барысавіча. Пры маладым цару паднялі галовы незадаволеныя і пакрыўджаныя Барысам баяры, некаторыя з іх былі вернуты з ссылкі. Фёдару ў гэтых умовах цяжка было стабілізаваць палітычнае становішча. На бок "царэвіча Дзмітрыя" пачалі пераходзіць дваране, што адкрыла самазванцу цілях на Маскву. Паўстанне простага люду адчыніла маскоўскія вароты. Цар Фёдар і царыца Марыя былі звергнуты і ўзяты пад варту. 20 чэрвёня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву. Праз месяц, 21 ліпеня, ён вянчаўся ва Успенскім саборы на прастол "продкаў сваіх" як цар і вялікі князь усёй Русі. Але толькі год цярпелі масквічы самазванца. Падман пачаў выкрывацца, і паўстаўшыя масквічы гэтак жа хутка зверглі Лжэдзмітрыя, як хутка прынялі ка царства.

У гэтых умовах баяры паспяшаліся ўзяць сітуацыю пад кантроль і абвясцілі царом В.І. Шуйскага. Ён і яго прыхільнікі пачалі праводзіць курс аднаўлення старых парадкаў, з чым не захацелі мірыцца нізы. 3 аднаго боку, пачынаецца паўстанне на чале з Іванам Балотнікавым, з'.другога - узнімаецца новы вал руху пад сцягам "добрага цара" царэвіча Дзмітрыя, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. Лжэдзмітрыем II становіцца паплечнік першага самазванца дваранін Міхаіл Малчанаў.

Дзесяткі гарадоў прысягаюць цару "Дзмітрыю", пад яго сцягі збіраюцца масы народа. На яго бок пераходзіць частка дваран і нават баяр, па розных прычынах незадаволеных царом Васіліем Шуйскім. Цікава, што ў абставінах Сялянскай вайны, на сцягу якой было нашсана імя царэвіча Дзмітрыя, урад цара Васілія Шуйскага кананізуе "невннно убненного отрока", тым самым перакрэсліваючы вывады ледчай камісіі 1591 г., якую ўзначальваў учарашні баярын, а сённяшні цар Васілій Шуйскі.

На дапамогу Лжэдзмітрыю II прыходзяць атрады польскіх магнатаў Лісоўскага і Ражынскага, а пазней Яна Сапегі, аднаго з буйных магнатаў ВКЛ. У в.Тушына ля Масквы, дзе размясціўся самазванец, прыязджае і прызнае яго за сапраўднага царэвіча Марына Мнішак, якая тайна вянчаецца з новым самазванцам. Ен атрымлівае падтрымку ад папы рымскага, католікаў, якіх не пакідаюць мары прывесці Расію дауніі.

Польскія і літоўскія магнаты захопліваюць рускія гарады і вёскі, рабуюць народ, паводзяць сябе як інтэрвенты. У верасні 1608 г. яны бяруць у аблогу святыню зямлі рускай - Троіца-Сергіевы манастыр. Сапега і Лісоўскі мелі-часам ад 15 да 30 тыс. чалавек. Але ні штурмы, ні аблога, якая працягвалася 16 месяцаў, не маглі зламаць гераічную барацьбу абаронцаў-манахаў і навакольных сялян.

3 канца 1608 г. просты люд пачынае аб'ядноўвацца супраць няпрошаных гасцей. Цар Шуйскі імкнецца скарыстаць народны рух у барацьбе з польска-літоўскімі войскамі. Вясной 1609 г. войска на чале з пляменнікам цара князем М.В. Скопіным-Шуйскім разам з атра-дам шведаў і апалчэнцамі нанесла паражэнне войску тушынцаў. Але Скопін-Шуйскі, лічачы сваю моц недастатковай для барацьбы з галоўнымі сіламі тушынцаў, пакуль што пазбягаў ісці прама да Масквы. Асцярожнасць Скопіна-Шуйскага была выклікана і тым, што ў верасні 1609 г. з'яўляецца новы і больш небяспечны вораг, як "тушынскі злодзей", польскі кароль Жыгімонт III, які ў рэшце рэшт распачаў адкрьітую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і, размясціўшыся ля Дняпра, направіў жыхарам Смаленска грамату, дзе імкнуўся запэўніць іх, што мае намер толькі пазбавіць Расію і рускіх людзей ад непрыемнасцей, якія ім даводзіцца перажываць. Але смаленскія ваяводы - баярын Шэін, князь Гарчакоў, а таксама архіепіскап Сергій рашуча адмовіліся здаць горад палякам.

Армія Жыгімонта несла вялікія страты. Кароль пачаў дасылаць граматы: у в.Тушына, сваім аднапляменнікам, цару Васілію, а таксама патрыярху, духавенству, дваранству і ўсім жыхарам Масквы з абяцаянем вырашыць усе іх беды, калі яны прызнаюць яго вярхоўную ўладу.

Спачатку Сапега хістаўся, не ведаючы, што рабіць. Ражынскі з паплечнікамі абвясцілі сябе канфедэратамі і заявілі аб тым, што за-хопленыя імі северскія землі яны не аддадуць каралю. Але поспехі Скопіна-Шуйскага іх пераканалі лепш за каралеўскія граматы, і яны хутка пацягнуліся да Смаленска. У 1609 г. тушынскі лагер пачаў раскідвацца, а "тушынскі злодзей" уцёк у Калугу.

Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі, які прыйшоў у Маскву ў сакавіку 1610 г., быў атручаны. У заббйстве 23-гадовага князя масквічы абвінавацілі жонку аднаго з братоў цара. Змяніўшы на пасадзе галоўнакамандуючага Скопіна-Шуйскага, князь Дзмітрый Шуйскі не толькі не меў таленту ваеначальніка, але ў першай жа бітве здрадзіў, пакінуўшы армію, казну без прыгляду (шведы забралі) і згубіўшы каня ў балоце.

Цар В. Шуйскі не паў духам і не страціў мужнасці. Ён звярнуўся да народа з адозвай паўстаць на абарону Айчыны. Праўда, дні яго ўжо былі кароткія. Гарады не адгукнуліся на яго адозвы. Цар губляў горад за горадам. Сапега разграбіў багаты Пафнуцьеў манастыр, са-мазванцу здаліся Каломна і Кашыра.

17 ліпеня 1610 г. у Маскве пачаўся мяцеж. Мяцежнікі захапілі цара В. Шуйскага і сілком яго і жонку ягоную пастрыглі ў манахі. Да улады прыйшла група баяр на чале з князем Ф.І. Мсціслаўскім, які Фад націскам тушынцаў прапанаваў народу запрасіць на рускі пра М'ол сына Жыгімонта III, каралевіча Уладзіслава. 17 жніўня 1610 г. цаміж баярамі і гетманам Жалкеўскім былі падпісаны пагадненне і ўмовы, на якіх Уладзіслаў мог стаць рускім царом. Вароты Масквы былі адчынены, і ў верасні 1610 г. у Маскву ўвайшоў польскі атрад на чале з Жалкеўскім. Усёй справай у дзяржаве пачынаюць верхаводзіць інтэрвенты. Становішча яшчэ болып ускладняецца, і ў краіне зноў пачынаецца народны рух супраць інтэрвентаў. Да Масквы накіроўваецца алалчэнне, якое не паспявае на дапамогу паўстаўша-му гораду (19 сакавіка 1611 г,). 3 паўстанцамі жорстка распраўляюцца карнікі Гансеўскага. Толькі ў адным Кітай-горадзе яны забілі да 7 тыс. чалавек. Апалчэнцы ж не знайшлі паміж сабой згоды, пасварыліся і ўрэшце разышліся па сваіх гарадах.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5

рефераты
Новости