рефераты рефераты
Главная страница > Реферат: Культура Беларусі у другой палове XVI ст.  
Реферат: Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Главная страница
Новости библиотеки
Форма поиска
Авторизация




 
Статистика
рефераты
Последние новости

Реферат: Культура Беларусі у другой палове XVI ст.

XVI - XVII стст. нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі.

Непрымірымым змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620) - беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго "Казанні" ("Казанне двое", Еўе, 1615; "Ка-занне на пахаванне князя В.В.Галіцына", Вільня, 1619; прадмова да кнігі Фікарыя "Вертаград душэўны", Вільня, 1620 і інш.) напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача і чытача.

Сапраўдным змагаром за праўду паўстае перад намі Афанасій Філіповіч праз свой "Дыярыуш", які, па сутнасці, з'яўляецца зборам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў, палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважан-няў, рэляцый і г.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славес-най эквілібрыстыкі, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобраз-ным, шчырым і даходлівым апавяданні сучаснікам і нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці бацькаўшчыны. Большую частку твораў А.Філіповіч напісаў у варшаўскай турме, калі быў прыгаво-раны да пакарання смерцю. У сваіх творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы, бязлітасна выкрываў заганы грамадства. Аба-ронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага наро-даў, прыхільнік і прапаведнік саюзу з рускім народам, А.Філіповіч выступіў са сваім палымяным словам напярэдадні нацыянальна-вызва-ленчай барацьбы'беларускага і ўкраінскага народаў пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.

Побач з "Дыярыушам" А.Філіповіча да мемуарнай літаратуры адносяцца "допісы" аршанскага старосты Філона Кміты-Чарна-быльскага (1530 - 1587), мемуары навагрудскага падсудка Фёдара Еўлашоўскага (1546 - 1616). Дзелавыя "допісы" Кміты-Чарна-быльскага членам рады Вялікага княства Літоўскага пра ваенныя і грамадска-палітычныя справы Маскоўскай Русі - сапраўдныя літаратурныя творы, дзе рэляцыі, паведамленні, разважанні аб лёсе радзімы тонка спалучаюцца з мастацкімі дэталямі і фарбамі. Мемуары Еўлашоўскага, у якіх раскрываюцца дэталі Лівонскай вайны праз яе ўсведамленне і бачанне аднаго з удзельнікаў шля-хецкай узаемаеднасці, дазваляюць нам адчуць атмасферу той цяжкай і трагічнай эпохі.

Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572 -1630). М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім універсітэтах. Нам ён вядомы болып як аўтар славу-тай "Граматыкі", якую М.Ламаносаў назваў "вратамі" сваёй вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкі быў больш знаёмы як пісьменнік-палеміст, пяру якога належыць каля 20 твораў самых розных накірункаў. Асобае месца сярод іх займае "Фрынас" (1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў таксама адным з пе-ракладчыкаў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і наро-даў - Гея, Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.

Новай з'явай у беларускай літаратуры была палітычная са'уздаг-"Прамова Мялешкі", "Ліст даАбуховіча". АўТарЬі ВЫГМёМваюць заганы грамадства: самавольства шляхты, бязглуздае перайманне чужаземных звычаяў. Ствараючы вобраз смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, ананімны аўтар выкрывае ваенна-палітычную бяздарнасць,прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы не толькі Піліпа, але і яго продкаў: дзеда, бацькі. Такім чынам аўтар падкрэслівае слушную думку: прадажніцтва вядзе звычайна да дэградацыі не толькі аднаго роду, але і ўсяго грамадства. Гандлёвыя справы салдат цікавяць больш за воінскія абавязкі. Аўтар "Ліста" прыходзіць да вываду, што для айчыны было б лепш, каб такія, як Піліп, сядзелі б у сваёй Ліпе ці былі вайсковымі пісарамі, а не ваяводамі.

Складаны шлях ттряіртпў беларускі верш: ад любоўнай лірыкі, вер-шаванага эпасу, рытмічна арганізавайан прозы да кніжнай паэзіі, якая вызначалася ідэйна-тэматыч-най і жанрава-стылявой разна-стайнасцю (эпіграмы, дэкламацыі, элегіі, сатырычныя і духоўныя вершы, грамадзянская лірыка). Ананімная лірычная паэма "Ля-мант на смерць Лявона Карповіча" ўслаўляе чалавека як носьбіта высокіх маральных якасцей, дзейснага, мужнага, самаах-вярнага змагара за веру сваіх продкаў, узнімае яго да ўзроўню хрысціянскага святога. За-ключная частка "Ляманта" мае выразны публіцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлігійныя традыцыі свайго народа. Твор вызначаецца глыбокай эмацыя-нальнасцю і пранікнёньм лірызмам, яскравай паэтычна-вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: кантрастнасць, барочныя эпітэты, метафары, параўнанні і інш.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай кульгуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч Сімяон Полацкі (1629 -1680). Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага - моцная дзяржава на чале з "асветным манархам", мэта якой - усталяваць у грамадстве "вечны мір" і "ўсеагульны дабрабыт" без расколу і мяцяжоў. Ен лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поў-ную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму прагрэсіўнай дзйнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных.дзеячаў. Ён апя-ваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п'есы на біблейскія тэмы: "Комедню прнтчн о блудном сыне" і "Трагедню о Навуходоносоре царе, о теле злате н о трнех отроцех в пеіцн не со-жженных". Найболып значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з'яўляюцца "Вертоград многоцветнын" і "Рнфмологнон".

Тэатр і музыка. Развіццё драматургіі выклікала да жыцця тэатр. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спек-такляў разыгрываліся інтэрмедыі - пантамімы, танцы, кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Школьныя п'есы пісаліся і выконваліся па пэўных правілах. Паводле інструкцыі 1647 г., на сцэне нельга было "есці, піць, тупаць нагамі, паказваць штонебудзь такое, што магло б выклікаць непрыемнае ўражанне ў акцёраў альбо гледачоў". У адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца болып за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі муж-чынам.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек - батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэ-матыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпа-вярховым доміку з вежачкай-мезанінам. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім -пра злачынства цара Ірада, а ў самым нізе - з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты, на-родныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза "Развітанне з Радзімай" і інш.

У свецкай музыцы XVI - XVIII стст. найбольш характэрным жан-рам быў кант: шматгалосая песня свецкага зместу. Вытокі канта - у старажытных гімнах і песнапеннях яшчэ дахрысціянскіх часоў, якія трапілі ў праваслаўную і каталіцкую музыку і знайшлі свой працяг у свецкіх песнапеннях. Разнастайныя па сваёй тэматыцы (філасофскія, павучальныя, пакаяльныя, жартоўныя, лірычныя, сатырычныя), канты набылі шьфокае распаўсюджанне на Беларусі, Украіне і Расіі.

Значнае месца ў жыцці насельніцтва Беларусі займалаларкоўная музыка. Да нашых часоў захаваліся помнікі праваслаўнай музыкі - "царкоўйых гімнаў, ірмалоі XVI - XVIII стст. (Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).

Болып за чатыры стагоддзі таму ў Нясвіжскай друкарні быў на-друкаваны "Канцыянал" - адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў болып за сотню песень (кантаў) з прыкладзенымі да іх нотамі. У 1594 г. "Канцыянал" быў перавыда-дзены ў Вільні. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрня па вырабу музычных інструментаў, а таксама падручнік па харавых спевах. Яго напісаў каля 1794 г. мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзя падручнік быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай "Пачатак музыкі - як фігуральных, так і харавых спеваў" з дабаўленнем італьянска-польскага слоўніка музычных тэрмінаў.

Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялікія капэлы былі пры тэатрах:

Нясвіжскім - Міхала Казіміра Радзівіла, Слонімскім - Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім - Антонія Тызенгаўза і Шклоўскім - Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх капэл складала модная на той час у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальна-харэаграфічныя нумары ў драматычных, оперных і балетных спек-таклях XVII -XVIII стст.), серэнады, танцы, а таксама сімфоніі, канцэрты, араторыі, кантаты. Дзейнічалі і народныя капэлы, якія часам запрашаліся на балі да паноў.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5

рефераты
Новости