Реферат: Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Реферат: Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI СТ.
У гісторыі культуры Беларусі
сярэдзіны XVI - XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:
1) другая палова XVI ст. - актыўны
рэфармацыйна-гуманістычны рух, які імкнуўся сінтэзаваць тэарэтычны гуманізм з
сацыяльна-прак-тычнай дзейнасцю;
2) канец XVI - першая палова XVII
стст. - гуманістычная думка эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыя і
ўсталяванне барока1;
3) другая палова XVII - XVIII стст. -
панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.
Асвета і кнігадрукаванне XVI ст.
прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём
прагрэсіўных трады-цый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў
рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя
для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэ-станцкай
абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163
кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні,
Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску і г.д. Яскравым прыкладам
кальвінісцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў
свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў і
настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі - лацінская,
грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка,
гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай
установай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах
вучняў найболып каш-тоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэя
станавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболып здольныя накіроўваліся ва
універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.
Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны
школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых
гарадах і мястэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў - пачатковыя і гімназіі. У
гімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з мовамі
і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) філасофія,
рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомым
педагогам арыянскіх школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.
У канцы XVI - першай палове XVII ст.
на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым і ў
іншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школах
звы-чайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская,
польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыя
дысцыпліны. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным,
якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня.
Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без уважлівых
прычын маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў.
Адметную ролю ў павышэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні
"Азбукі" (у 1574 г. у Львове - Іванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вільні -
Лаўрэнціем Зізаніем) і "Граматыкі" Мялеція Сматрыцкага (1621). 3 1590
па 1654 г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.
Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі не
толькі асветы, але і кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля
Вільні), Ку-цейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу.
Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння, процістаяць
каталіцызму і уніяцкаму ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі прыкметнае месца
займалі кнігі для хатняга чытання (творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага,
вучэбная і іншая літаратура), а таксама палемічныя выданні, накіраваныя супраць
контррэфармацыі, царкоўна-рэлігійнай уніі, паланізацыі.
У 1586 г. у Лоску быў выдадзены
"Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля" на лацінскай мове, а
ў 1589 г. - "Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці".
"Сентэнцыі" ўзвялічвалі чалавечы розум, веды, асуджалі невуцтва,
кар'ерызм, марную трату часу, заклікалі да карыснай дзейнасці.
Адметную ролю ў кірылічным
кнігадрукаванні адыграў вядомы беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль,
які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну - у Куцейне (ля Оршы) у
1630 г. і выдаў тут на беларускай мове "Малітвы паўсядзённыя",
"Буквар", "Часаслоў". У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ў
Буйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў "Псалтыр". У літаратуры апісаны
18 яго выданняў.
У другой палове XVII ст. кірылічнае
кнігадрукаванне ўваходзіць у паласу крызісу, абумоўленага агульным
сацыяльна-эканамічным і палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.
У XVIII ст. на беларускіх землях
пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая
праводзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Рэформа пахіснула манаполію езуітаў
у галіне асветы, увяла ў школы польскую мову, значную ўвагу надала
грамадска-этычным і прыродазнаўчым навукам, выхаванню разумовых здольнас-цей
вучняў. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках
школьных праграм рэлігіі. На беларускіх землях камісія адкрыла 20 сваіх школ.
Значную ролю ў распаўсюджванні
навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем
Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер.
Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і
батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы "Літоўская флора"
(1781).
Бібліятэчная і архіўная справа.
Багацейшай у Рэчы Паспалітай з'яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў,
заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль
на ўсіх еўрапейскіх мовах. Разам з рэдкімі і старажытнымі кнігамі, творамі
антычных паэтаў і мысліцеляў, працамі французскіх асветнікаў знаходзіліся
рукапісы базыльянаў, дамініканцаў, бенедыкцінцаў. Залы бібліятэкі ўпрыгожваліся
вырабленымі на радзівілаўскай мануфак-туры ў Свержані бюстамі старажытных
філосафаў. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. Па
загаду Кацярыны II яе перадалі Акадэміі навук - 14 892 кнігі, без уліку гравюр,
карт і нот.
У Нясвіжскай бібліятэцы захоўваліся
таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх - Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617
каляровымі малюнкамі. На думку даследчыкаў, ён адносіцца да
Уладзіміра-Суз-дальскага летапісання XIII ст., па зместу блізкі да
Лаўрэнцьеўскага летапісу. Рукапісная копія, якая падаравана Янушу Радзівілу
нейкім Станіславам Зяньковічам, была зроблена, магчыма, у Смаленску ў канцы XV
ст. Радзівілаўскі летапіс быў названы так па імені яго ўладальніка Багуслава
Радзівіла. Другая назва летапісу - Кёнігсбергскі, бо з 1669 г. ён знаходзіўся ў
бібліятэцы г. Кёнігсберга.
У 1761 г., калі рускае войска за-няло
горад, летапіс у якасці тра-фея быў перададзены ў бібліятэку Акадэміі навук у
Пецярбургу.
Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных
рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Полыпчы знаходзіліся ў Шчорсах
(цяпер -Навагрудскі р-н), у маёнтку магната Храптовіча. У яго бібліятэцы
захоўваліся перапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, арыгіналы
пісьмаў Хмяльніцкага да казакаў, дзённік польскага пасольства ў Расіі за 1686
г., дзённік Марыны Мнішак і іншыя дакументыі.
У Нясвіжскім замку знаходзіўся і
архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў
і іншых дакумен-таў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай
Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т.зв. Літоўскай метрыкі -
дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Некаторыя дакументы нясвіжскага
архіва адносяцца да часоў Ягайлы. У архіве захоўваліся пісьмы Людовікаў XV і
XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага, Пятра 1 і інш. Дакументы архіва напісаны
на старабеларускай, польскай, лацінскай і іншых мовах.
Бібліятэкі, зборы кніг і гістарычных
дакументаў знаходзіліся так-сама ў маёнтках Сапегаў, Тышкевічаў, Агінскіх і іншых
магнатаў. Іх сядзібы станавіліся цэнтрамі культурнага жыцця краю.
Літаратура. Распаўсюджанне
Рэфармацыі, гуманістычнага света-погляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму
развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова
са-ступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы,
гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.
Выдатным творам беларускага
летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмак-ратычных
пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго
часу.
Беларуская рэфармацыя і
контр-рэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага,
П.Скаргу, І.Пацея, М.Сматрыцкага, Х.Філалета, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў,
А.Філіповіча і інш.
Сымон Будны (1530 - 1593) упершыню ў
сусветнай літаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмо-вай, каментарыямі і
заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкаль-ную рацыяналістычную крыты-ку кніг
Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў "Аб
найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры" (1576 г., Лоск). У гэтым
впг" улйалрті-ваў чадавечуіа.ппыпод.ійзыежяаьіступяу
пупрятіь.нйдяадмогавй. Боскай Троіцы, з пазіцый антрапацэнт-рызму тлумачыў
маральны выбар чалавека: не страхам перад замагільным жыццём ці пасмяротнымі
пакутамі, а розумам і свядомасцю. Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавек
можа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднага
былі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыват-ную ўласнасць,
саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залеж-насць сялян, але крытыкаваў феадальнае
самавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і
інтэлектуальнай свабоды. Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры
былі адным з фактараў станаўлення нацыяналь-най самасвядомасці, а яго
эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5 |