Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя
Заслалі
аранжава-мосяжнай коўдраю двор;
Я гляджу за
вакно: панадворкі там жоўта-барвовыя;
Узняўшы
бел-чырвона-белы сцяг.
Сярод
уласнаколеравых вылучаецца група каларонімаў, якая абазначае колер
апасродкавана, на аснове асацыятыўнай сувязі:
Раса лугоў,
раса крыштальная;
Дзе новы ўсход
пурпурая зарэе;
Ні шэрых
вечароў, ні мутных ранняў;
Цвіці вяргіннаю
зарой;
Колер такіх
кампазітаў лёгка вызначыць праз супастаўленне з адпаведна афарбаванымі рэаліямі.
Найбольш
частотнымі па сваім выкарыстанні з’яўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова
часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся
каларонімы жоўты і пажоўклы.
Абсалютная
большасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі. Гэта звязана з тым, што
колеравыя лексемы выкарыстоўваюцца пераважна ў сваім звычайным граматычным
афармленні: колеравая прымета рэалізоўваецца праз прыметнік. Да таго ж,
стылістычнае ўжыванне прыметнікаў увогуле тлумачыцца агульнымі ўласцівасцямі
гэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёй
эмацыянальна-эксрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасці прадметаў і з’яў.
Неабходна таксама
адзначыць той факт, што сустракаюцца каларонімы выражаныя адноснымі
прыметнікамі (макаў цвет, вяргінная зара), а таксама прыметнікамі са
ступенямі параўнання: сіней, бялей, зеляней (вышэйшая ступень параўнання);
найсвятлейшае (найвышэйшая ступень параўнання).
Табліца 2: Частотнасць люксонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці да
пэўных часцін мовы
| Люксонім |
Назоўнік |
Прыметнік |
Дзеяслоў |
Дзеепрыметнік |
| Ззяць, зігцець |
3 |
|
11 |
|
| знічка |
2 |
|
|
|
| іскрыцца |
1 |
1 |
3 |
|
| ясны |
|
3 |
|
|
| агністы |
6 |
4 |
|
|
| зорны |
|
|
1 |
|
| светлы |
11 |
6 |
6 |
|
| промні |
6 |
2 |
|
|
| ірдзець |
|
|
1 |
|
| цёмны |
17 |
4 |
1 |
|
| блекнуць |
|
|
2 |
|
| бліскучы |
2 |
1 |
2 |
|
| мігценне |
2 |
|
4 |
|
| тусклы |
|
|
2 |
|
| зыркі |
|
3 |
|
|
| яскравы |
|
1 |
1 |
|
| бражджыць |
|
|
1 |
|
Найбольш частотна
вызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Паводле
біблейскай міфалогіі, гэта найбольш важная сімволіка супярэчнасці быцця, яго
глыбіннай таямніцы і знамянальных пераходаў. Паняцці “светлы" і “цёмны”
маюць глыбокі трансцэндэнтны характар.
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 |